Дайджэст ЛГБТ-ТЭМАТЫКІ Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ за III квартал 2021

время чтения: < 1 мин

Трэці квартал 2021 года магчыма ахарактарызаваць як даволі спакойны ў адносінах асвятлення ЛГБТК+ тэматыкі ў беларускіх медыях.

Нападкі на ЛГБТ-людзей, у тым ліку без дай прычыны, працягваюцца, але пры гэтым не маюць раз’юшанага характару.

 

Адразу шэраг медыяў даў словы Аляксандра Лукашэнкі пра ЛГБТ, якія былі сказаныя паміж справай. Згодна бачанню Лукашэнкі, ён з’яўляецца «ворагам» для Захаду, бо, маўляў, «ЛГБТ гэта не прызнаю, вясёлкавыя сцягі не выкідваю». Іншых прычынаў для адмоўнага стаўлення да сябе сп-ром Лукашэнкам не акрэсліваецца.

 

Працягваецца выяўленая намі тэндэнцыя «спускання ўніз» матэрыялаў, якія поўняцца мовай варожасці ў адносінах да ЛГБТ-людзей. Нейкі Леў Бранштэйн у матэрыяле «Вясёлкавая прапаганда. Як Захад выкарыстоўвае рух ЛГБТ у палітычных мэтах» развівае тэму пра тое, што «ЛГБТ – выдатнае прыкрыццё для заходніх палітыкаў, калі ім трэба замаскіраваць свае памылкі.»

 

Спампаваць Дайджэст