
Маніторынг мовы варожасці ў дачыненні ЛГБТК+ у СМІ Беларусі
“Журналісты за талерантнасць” рэгулярна ладзяць маніторынг мовы варожасці ў дачыненні да ўразлівых групаў у СМІ Беларусі, у тым ліку штогадовыя маніторынгі рыторыкі ў адносінах ЛГБТК+.
Мэта правядзення маніторынгу – надаць сістэматычны агляд выкарыстання ў беларускіх СМІ некарэктнай лексікі і праяваў мовы варожасці ў дачыненні да ўразлівых групаў, звяртаючы асаблівую ўвагу выказванням, якія стыгматызуюць ЛГБТ-людзей.
Мы разумеем “мову варожасці” як асаблівы спосаб моўнага канструявання мадэляў і практыкаў сацыяльнай няроўнасці5 і прымаем за аксіёму, што некарэктныя рытарычныя стратэгіі здатныя ўзмацняць (а на экстрыме і спараджаць) дыскрымінацыйныя практыкі.
Разам з гэтым мы мяркуем, што мае месца і адваротнае: карэктная рыторыка здатная дапамагчы выбудаваць паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных групаў адносіны, якія грунтуюцца на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі.