Ян Хамарлунд
Шведскі аўтар песень і музыка Ян Эрык Густаў Хамарлунд нарадзіўся 17 ліпеня 1951 года ў мястэчку Тэбю.
Хамарлунд быў часткай прагрэсіўнага музычнага руху Швецыі, і ён звычайна згадвае Маргарэту Сёдэрберг як адзін са сваіх ранніх узораў для пераймання.
Стаўленне да песняра сталася спрэчным пасля таго як у сваім першым альбоме «Вызвалены са школы» («Befriade från skolan») ён выказаў сатырычны пратэст супраць вайны ў В’етнаме, перапрацаваўшы музычную кампазіцыю Хуга Альвена, прысвечаную шведскаму сцягу – «Flamma stolt».
Другі лонгплей Яна Хамарлунда пад назвай «Калі спыняе граць аркестр» («När bandet slutar spela») пабачыў свет у верасні 1973 года і лічыцца яго класікай.
Пазней музыка ўдзельнічаў у барацьбе з ваеннай дыктатурай Піначэта ў Чылі. Менавіта ён вывеў на шведскую сцэну чылійскую спявачку Віялету Парра.
Хамарлунд быў першым майстрам шведскай сцэны, які зрабіў камінаўт, як адкрыты гей. Напрыканцы 1970-х гадоў ён стаўся ці не асноўнай фішурай у гей-руху Швецыі. Хамарлунд прадэманстраваў сваю прыхільнасць да каштоўнасцяў гей-руху у такіх песнях, як «Я ненавіджу патрыярхат» («Jag hatar patriarkatet», 1976), а таксама «Сексуальнапалітычны снэк» («Sexualpolitiskt snack»,1978), у якой ён адкрыта крытыкаваў гамафобныя выказванні тагачаснага старшыні Камуністычнай марксісцка-ленінскай рэвалюцыйнай партыі KPML (r) Франка Бода. З песняй «Ville» на тэму ЛГБТ Ян Хамарлунд упершыню выступищ на Стакгольмскім гей-радыё ў 1979 годзе. Да музыкі было спрэчнае стаўленне нават у прагрэсіўным музычным руху Швецыі, паколькі яго адкрытая гомасексуальнасць не прымалася часткай актывістаў гэтага руху.
Хамарлунд згадвае Джоан Баэз як свой асноўны ўзор для пераймання ў музыцы, а таксама Мальвіну Рэйнальдс як настаўніцу. Сам ён часта супрацоўнічае з артысткамі. Напрыклад разам з Ленай Экман і Турыд ён працаваў над музычным альбомам «Учора, сёння, заўтра» («Igår, idag, imorgon«, 1976), а таксама выступаў на Фестывалі жаночай культуры ў Стакгольме ў 1977 годзе. У 1970-я гады ён таксама супрацоўнічаў з артысткамі над стварэннем музычнага альбома «Разам» («Tillsammans«, 1973), а таксама быў ініцыятарам стварэння гурта Bella Ciao.
Ці не найбольшую папулярнасць Яну Хамарлунду прынёс альбом «Каханне і песня» («Kärlek och sång«,1981), у які, сярод іншага, увайшла кампазіцыя «Ville». Аднак самая вядомая песня Хамарлунда «Я буду жыць у Еўропе» («Jag vill leva i Europa«) увайшла ў наступны альбом «Järnvägsräls«, які пабачыў свет у 1982 годзе. Пазней гэта песня перажыла рэнесанс у выкананні фінскай спявачкі Ар’і Сайжонмаа. Сайжонмаа зрабіла спробу дэпалітызаваць тэкст, у якім крытыкавалася пераўзбраенне NATO ў Еўропе. У версіі Сайжонмаа радкі, у якіх згадваюцца гарады і мястэчкі Усходняй Еўропы, не ўключаны, што надае тэрміну «Еўропа» іншы сэнс. Акрамя таго, у тэксце Сайджонмаа слова «ракеты NATO» было заменена на «срэбныя ракеты», што было зроблена цалкам супраць волі і без дазволу Хамарлунда. Аднак у альбоме Сайджонмаа «Высока над морам» («Högt över havet«, 1987) назва песні «Ракеты НАТА» («Nato-raketer») уключана ў яе арыгінальным выглядзе.
Ян Хамарлунд шмат гастраляваў у Даніі, а таксама ў Лацінскай Амерыцы, Англіі і ЗША.
На працягу 1980-х і 1990-х гадоў Хамарлунд прысвяціў сябе ў першую чаргу тэатру, а таксама інтэрпрэтацыям іншых атрыстаў і пісьменнікаў, у асноўным Бертольта Брэхта. У 1995 годзе ён напісаў песню пра жорсткае забойства нажом гомасексуальнага хакеіста Пітэра Карлсана.
Хамарлунд таксама спяваў музыку з класічнага рэпертуару, сярод іншага, Шуберта, і быў вучнем оперных спевакоў Інгі Сундстрэм і Хёрдзіса Шымберга.
У 2000 годзе выйшаў кампакт-дыск “Alby-Bilbao” з кампазіцыямі на словы Бертольта Брэхта, Карын Бойе і Гарана Пальма, а таксама з новымі ўласнымі песнямі Яна Хамарлунда.
У 2002 годзе выйшаў альбом «Grässtrån och gatsten» з песнямі, у якіх каментаваліся дэманстрацыі падчас сустрэчы ЕС у Гётэборгу ўлетку 2001 года і наступныя турэмныя прысуды супраць удзельнікаў дэманстрацыі.
У 2005 годзе Хамерлунд выдаў зборнік арыгінальных музычных кампазіцыяў «Усе мае песні» («Alla mina sånger»), а ў 2007 годзе з’явіўся ягоны кампакт-дыск “Чырвоная лінія» («Röda linjen»), першы за 18 гадоў выключна з новымі ўласнымі песнямі на такія тэмы, як расстрэл дэманстрацыі ў Адалене, забойства турэцкай мігранткі Фадзіме Шахіндала ва Упсале, акупацыя Палестыны і любімы занятак Хамерлунда – купанне ў возеры Вінтэрвікен.
На кампакт-дыску «Вольныя людзі» (“Löst Folk”) ён сабраў усе свае любімыя кампазіцыі з скарбонкі народнай музыкі, а на кампакт-дыску «Раскрытая Мальвіна Рэйнальдс» (“Uncovered Malvina Reynolds”) упершыню праспяваў на ангельскай мове шэраг песень гэтай памерлай амерыканскай спявачкі, якія ніколі раней не выконваліся іншымі музыкамі.
Хамарлунд узначальвае ўласную гуказапісваючую кампанію Skördemåne Records, у якой ён выпускае толькі ўласныя запісы. Першым быў выдадзены зборнік у 1992 годзе пад назвай “Jan Hammarlund 1972–92”.
Крыніца: sv.wikipedia.org
Также по теме: Яўген Янсан