Парламент Літвы прызнае праблему гамафобнага булінгу і спасылаецца на адсутнасць дадзеных
Паводле міжнародных дадзеных, кожны трэці вучань у Літве становіцца ахвярай булінгу. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 7 верасня 2022 году на канферэнцыі парламенцкага камітэту правоў чалавека.
Аднак, паколькі апытанні па праблеме цкаванняў у школах не праводзяцца, і, таму, патрэба ў адпаведных дадзеных не задавальняецца, прафілактычная праца па-ранейшаму будзе выглядаць лепш на паперы, чым у рэчаіснасці, заявіў старшыня літоўскага камітэту правоў чалавека Томас Вітаўтас Раскявічус.
Крыніца: lgl.lt
Раскявічус абвясціў пра намер у бліжэйшай будучыні ініцыяваць правядзенне даследаванняў пра булінг і гвалт у школах Вільні.
Тым часам кіраўнік літоўскай службы экстраннай дапамогі дзецям прапанаваў, што для барацьбы з праблемай цкаванняў закрыццё школ было б найбольш эфектыўным рашэннем на дадзены момант.
На фоне вышэйзгаданай заявы старшыні літоўскага камітэту правоў чалавека варта адзначыць, што Нацыянальная арганізацыя абароны правоў супольнасці ЛГБТ — ЛГЛ (LGL) — актыўна прыцягвае ўвагу, збірае звесткі і працуе над праблемай булінгу з 2014 году. Ён ладзіць міжнародную канферэнцыю «Барацьба з гамафобным і трансфобным булінгам: выклікі і эфектыўнае рэагаванне».
Грунтуючыся на анкетах, якія былі разасланыя настаўнікам і навучэнцам літоўскіх школаў, ЛГЛ таксама апублікаваў справаздачу па выніках апытання ў 2015 годзе, у якім былі выяўленыя распаўсюджаныя выпадкі булінгу па прыкмеце сексуальнай арыентацыі ў школах і зробленыя рэкамендацыі па прадухіленні цкаванняў.
Улетку 2017 года ЛГЛ правяла ананімнае апытанне, падчас якога рэспандэнты – 644 старшакласнікаў з ліку ЛГБТ ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў – падрабязна распавялі пра тое, з чым сутыкаюцца падлеткі з ліку ЛГБТ у літоўскіх школах. Апытанне ЛГЛ паказала, што палова маладых людзей з ліку ЛГБТ адчуваюць сябе небяспечна ў літоўскіх школах з прычыны сваёй сексуальнай арыентацыі і/або гендарнай ідэнтычнасці.
Пачынаючы з 2018 году ЛГЛ рэалізавала 3 праекты, накіраваныя на лепшае разуменне становішча навучэнцаў з ліку ЛГБТ і павышэнне абазнанасці пра негатыўныя наступствы гамафобнага булінгу, а менавіта: “ВЫБАР: Прасоўванне інклюзіўнага школьнага асяроддзя, якое ўлічвае SOGI (сексуальную арыентацыю і гендарную ідэнтычнасць», «РАЗНАСТАЙНАСЦЬ-ДЗЯЦІНСТВА: змена грамадскага стаўлення да гендарнай разнастайнасці ў дзяцей па ўсёй Еўропе» і «Альянс супраць булінгу: Стварэнне сеткі ўзаемадапамогі для процідзеяння гомофобнаму булінгу ў школах».
1 верасня 2020 году Нацыянальная арганізацыя па абароне правоў ЛГБТ, ЛГЛ, запусціла платформу эмацыйнай падтрымкі для ЛГБТ-студэнтаў, якія сутыкаюцца з булінгам. Платформа таксама карысная для настаўнікаў і бацькоў.
Акрамя таго, на дадзены момант ЛГЛ рэалізуе два адрозныя праекты, накіраваныя на прадухіленне цкавання ў школах, а менавіта: «Нічога пра нас бяз нас: пашырэнне правоў і магчымасцяў ЛГБТ-моладзі ў рамках барацьбы з булінгам» і «Рознаколернае дзяцінства. Пашырэнне правоў і магчымасцяў дзяцей з ліку ЛГБТІК ва ўразлівых кантэкстах, каб змагацца з гендарным гвалтам па ўсёй Еўропе», у рамках якіх будуць сабраныя дадзеныя пра булінг у літоўскіх школах.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну