Сумесныя намаганні па абароне ЛГБТК-сем'яў: знамянальны судовы вырак па справе

Сумесныя намаганні па абароне ЛГБТК-сем’яў: знамянальны судовы вырак па справе «Фядотава і іншыя супраць Расіі»

время чтения: 2 мин

Расія павінна стварыць «прававую базу» для ЛГБТК-параў, пастанавіла вялікая палата Еўрапейскага суду па правах чалавека (ЕСПЧ) 17 студзеня 2023 года па справе»Фядотава і іншыя супраць Расіі«.

Гэта таксама тычыцца 46 дзяржаваў-чацльцоў Рады Еўропы, у тым ліку Літвы, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Балгарыі, Славакіі, Украіны і іншых краінаў, якія яшчэ не прынялі інклюзіўныя для ЛГБТІК рамкі прызнання аднаполых сем’яў.

Суд пацвердзіў, што «ў адпаведнасці са сваімі пазітыўнымі забавязаннямі ў рамках артыкулу 8 (павага сямейнага жыцця) Канвенцыі дзяржавы-чальцы абавязаныя забяспечыць прававую аснову, якая дазваляе ‑аднаполым парам атрымліваць належнае прызнанне і абарону іх стасункаў. <…> [П]рызнанне і абарона такога кшталту надаюць законнасць такім парам і спрыяюць іх уключэнню ў грамадства, незалежна ад сексуальнай арыентацыі. Суд падкрэслівае, што дэмакратычнае грамадства ў разуменні Канвенцыі адкідвае любую стыгматызацыю, заснаваную на сексуальнай арыентацыі…> [М]еркаванае негатыўнае або нават варожае стаўленне з боку гетэрасексуальнай большасці ў Расіі не можа супрацьпастаўляцца інтарэсам заяўнікаў ў тым, каб іх адпаведныя стасункі былі належным чынам прызнаныя і абароненыя законам». (пункты 178, 180, 219)

Сумесныя намаганні па абароне ЛГБТК-сем'яў: знамянальны судовы вырак па справе Шэраг адукацыйных і праваабарончых арганізацыяў падалі запыты, каб быць трэцім бокам у гэтай справе. Нацыянальная арганізацыя па абароне правоў ЛГБТІ падпісала сумесны ліст amicus curiae з Asociaţia Accept і 6 іншымі арганізацыямі, якія прасоўваюць правы чалавека ЛГБТІ ў тых дзяржавах-чальцах Рады Еўропы, дзе ўрад не прадугледжвае ніякай формы юрыдычнага прызнання і абароны сем’ям, створаным у аднаполых саюзах.

У позве сцвярджалася, што “праз адсутнасць юрыдычнага прызнання іх стасункаў аднаполыя пары сутыкаліся з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці.  Больш за тое, адсутнасць належнай прававой базы спрыяла ўзмацненню забабонаў у дачыненні да ЛГБТІ. Наадварот, як паказалі сацыяльныя апытанні, доступ ЛГБТІ да шлюбу спрыяў іх прыняццю грамадствам». (Пункт. 129-131)

ЛГЛ разам з іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці таксама прадставіла пісьмовыя заявы, якія тычацца сямейных правоў асобаў з ліку ЛГБТІК, у яшчэ разгляданых справах ЕСПЧ «Бухучану і Чабатару супраць Румыніі» і «Рэлу-Адрыян Коман і іншыя супраць Румыніі«.

У Літве нядаўнія палітычныя намаганні па ўсталяванні нейтральнага з гендарнага гледзішча рэгулявання партнёрства не ўвянчаліся поспехам: законапраект пра партнёрства быў адхілены ў 2021 годзе, а новы законапраект пра грамадзянскі шлюб прайшоў першае парламенцкае чытанне ў траўні 2022 году. Многія лічыць гэта занадта вялікім кампрамісам, паколькі ён не вызначае аднаполыя пары як сям’ю. У верасні парламенцкі камітэт па прававых пытаннях ухваліў законапраект пра грамадзянскія шлюбы, але яго чытанне адкладацца.

На сённяшні момант арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Літвы ініцыяванае стратэгічнае судовае разбіральніцтва, мэтай якога з’яўляецца легалізацыя грамадзянскіх саюзаў/партнёрстваў аднаполых параў і шлюбаў, прызнанне іх сем’ямі і недыскрымінацыйнае стаўленне да іх у Літве.

Крыніца: lgl.lt, Моніка Антанайцітэ

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале