5 прычын, па якіх Маямі павінен быць у верхняй частцы спісу вандровак ЛГБТК+
За дзесяцігоддзі Маямі ператварыўся з горада, пераважна прыязнага да геяў, у месца, дзе ўвесь спектр культуры ЛГБТК+ стаўся інтэграваны ў тканіну жыцця.
Гэты сонечны курорт у штаце Флорыда стаўся домам для адной з найбуйнейшых супольнасцяў ЛГБТК+ у свеце і прыцягвае больш за мільён квір-наведвальнікаў штогод.
Нягледзячы на тое што нашая прыналежнасць да квір-супольнасці, у прынцыпе, не змяняе пералік славутасцяў, якія могуць нас прывабіць, у Маямі ёсць вялікая колькасць цікавых мясцовасцяў, якія маюць асаблівую вартасць для ЛГБТК+, акрамя асноўных турыстычных напрамкаў. Ад прыгожых пляжаў і смачнай ежы да квітнеючай мастацкай сцэны і жытла для адмысловых квір-уражанняў. Вось пяць прычын, чаму Маямі варта ўключыць у спіс вашых падарожжаў.
Дом удалечыні ад дома для ЛГБТК+ падарожнікаў
Гатэль AxelBeach Miami — ідэальнае месца для квір-падарожнікаў, якія жадаюць адчуць смак калейдаскапічнай культуры Маямі. Ён размешчаны на Саўт-Біч, або SoBe, цэнтры ЛГБТК+ вёскі гэтага курортнага горада. Прасторныя і свежыя нумары, аформленыя ў стылі арт-дэко, дазваляюць адпачыць ад захапляльна імклівага і пульсуючага горада. На тэрыторыі гатэля ёсць таксама сучасная рэстарацыя, ажыўлены гей-бар з маляўнічай танцпляцоўкай, трэнажорная зала, хамам, пляжны комплекс і басейн. Тут часта праводзяцца мерапрыемствы і публічныя вечарынкі ля вады.
Квітнеючая мастацкая сцэна
Арт-раён Уінвуд — папулярнае месца для ЛГБТК+ супольнасці. Тут вы знойдзеце сумесь мастацкіх галерэй і эклектычнага вулічнага мастацтва з музеямі пад адкрытым небам і Музеем графіці. Таксама тут знаходзіцца шмат кампаніяў, сфакусаваных на людзях ЛГБТК+. Напрыклад рэстарацыя R House, якая служыць цэнтрам адпачынку для супольнасці. Паглядзіце сцены Вінвуда, калекцыю фрэсак і малюнкаў у натуральную велічыню, якія можна бясплатна разгледзець. У іншым месцы горада варта наведаць Сусветны музей эратычнага мастацтва ў стылі ар-дэко Фларыды. Музей, бібліятэка і адукацыйны цэнтр прэзентуюць гісторыю эратычнага мастацтва.
“Гей-квартал” Маямі
З акіянам з аднаго боку і ўчасткамі з будынкамі ў пастэльных колерах у стылі арт-дэко з другога, Саўт-Біч з’яўляецца эпіцэнтрам падзей для квір-падарожнікаў. Калі вы знаходзіцеся тут, гэта лёгка заўважыць па шматлікіх вясёлкавых сцягах навокал. Акрамя двух квір-гатэляў, у гэтым раёне горада існуе мноства іншых прадпрыемстваў – рэстаранаў, бараў і клубаў, якія скіраваныя на патрэбы ЛГБТК-супольнасці. ЛГБТК-цэнтр для наведвальнікаў — выдатнае месца для пачатку зведвання гэтага квартала. Тут вы знойдзеце інфармацыю, атрымаеце дапамогу і практычныя парады, якія будуць карысныя як для турыстаў, так і для мясцовых жыхароў. Сярод навінак гэтага квартала – Sky Bar у AxelBeach Miami, размешчаны на Вашынгтон-авеню – утульны лобі-бар з «гетэра-прыязнай» філасофіяй.
Шчодры каляндар падзей ЛГБТК+
Ад вялікіх вечарынак да культурных мерапрыемстваў…
У Маямі на працягу ўсяго года праводзіцца мноства квір-святаў. Штогадовыя мерапрыемствы пачынаюцца ў лютым з аднадзённага фестывалю Gay8 у Маленькай Гаване — бясплатнага вулічнага фестывалю мастацтва, музыкі і ежы, які перарос у найбуйнейшы фэст лацінаамерыканцаў у ЗША.
Winter Party Festival у сакавіку — гэта тыднёвае свята квір-супольнасці з музыкай і танцамі з дзясяткамі мерапрыемстваў.
У красавіку адбываецца сусветна вядомы кінафестываль OUTshine Film Festival.
Напрыканцы года, у кастрычніку праходзіць пяцідзённае свята для квір-жанчын пад назвай Aqua Girl.
Пляжы для квір-супольнасці
Адна з галоўных пераваг Маямі – прыгожае надвор’е і ўзбярэжжа. На шчасце, тут ёсць некалькі квір-пляжаў з чыстай вадой, белым пяском і блакітным небам. Гей-біч на Twelfth Street — самы папулярны і зручны. Ён знаходзіцца ў Саўт-Біч, дастаткова блізка да AxelBeach Miami і мноства ЛГБТК+ тусовак. Гэты пляж знаходзіцца на скрыжаванні 12-й вуліцы і Ocean Drive. Больш аддалены варыянт — Haulover Beach, на поўнач ад горада. Гэта адзіны афіцыйна дазволены нудзісцкі пляж у Фларыдзе. Вы знойдзеце яго паміж вежамі ратавальнікаў 12 і 16, аточаны па баках вясёлкавымі сцягамі.
Паводле: thepinknews.com
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну