Канада адмяняе гістарычныя законы, што абмяжоўвалі правы жанчынаў і супольнасці ЛГБТК

Канада адмяняе гістарычныя законы, што абмяжоўвалі правы жанчынаў і супольнасці ЛГБТК

время чтения: 2 мин

Канада адмяніла гістарычныя законы пра непрыстойнасць і барацьбу з абортамі, скіраваныя супраць жанчынаў і супольнасці ЛГБТК, заявіў урад у аўторак.

Гэта адбываецца ў рамках рэформы сістэмы крымінальнага правасуддзя, якая дазволіць людзям, асуджаным за такія злачынствы, зняць з сябе судзімасць.

Канада адмяняе гістарычныя законы, што абмяжоўвалі правы жанчынаў і супольнасці ЛГБТКАдмененыя законы былі накіраваны супраць доступу жанчынаў ды лесбіянак, геяў, бісексуалаў, трансгендараў і квір-асобаў (ЛГБТК) да абортаў, а таксама да лазняў, начных клубаў і свінгер-клубаў, якія лічацца бяспечнымі месцамі для квір-супольнасцяў.

«Канадцы заслугоўваюць недыскрымінацыйнай палітыкі, якая ставіць іх бяспеку вышэй за ўсё», — гаворыцца ў заяве Марсі Ен, міністаркі па справах жанчын, гендарнай роўнасці і моладзі.

Яна падкрэсліла, што ўрад прызнае, што мінулыя законы і нарматыўныя акты былі несправядлівымі і ставілі пад пагрозу свабоды ЛГБТК-супольнасцяў і жанчынаў.

У выніку адмены гэтых законаў, людзі з папярэднімі судзімасцямі могуць бясплатна падаць заяву на зняццё судзімасці ў адпаведнасці з Законам пра адмену гістарычна несправядлівых прысудаў ад 2018 года, які прадугледжвае поўнае скасаванне «гістарычна несправядлівых запісаў пра судзімасць».

Заяўнікам спатрэбіцца прадставіць інфармацыю пра судзімасць, каб адпавядаць пэўным крытэрам. Калі асуджаны памёр, чалец яго сям’і або апякун можа падаць заяву ад яго імя.

Канадская паліцыя выкарыстоўвала законы пра непрыстойнасць для правядзення рэйдаў па начных гей-клубах і лазнях па ўсёй Канадзе, накладаючы штрафы на кліентаў, супрацоўнікаў і выканаўцаў. У 1981 годзе ў Таронта на падставе гэтых састарэлых законаў каля 286 мужчынаў былі абвінавачаныя за сваё знаходжанне ў публічным доме.

Закон пра забарону абортаў выйшаў з ужытку ад 1988 году, калі Вярхоўны суд Канады прызнаў гэты закон неканстытуцыйным.

Крыніца: reuters.com Молі Коўн

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале