Дайджэст асвятленне ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ за II квартал 2023 года

Дайджэст асвятлення ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ за II квартал 2023 года

время чтения: 2 мин

II квартал 2023 года вызначыўся шумам вакол ідэі забароны «ЛГБТ-прапаганды» на ўзор РФ.

Варта адзначыць, што напярэдадні Лукашэнка, выказваючыся пра геяў, адзначыў: «…Ну давайце мы гэтым мужыкам будзем забараняць кувыркацца з іншымі мужыкамі, на да чаго гэта прывядзе? Ні да чога. Тым больш праблемаў нам не ствараюць, працуюць добра».

Дайджэст асвятленне ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх СМІ за II квартал 2023 годаАдсюль побач з выказваннямі праўладных актывістаў і прапагандыстаў з’явіліся і цалкам адназначныя заявы дэпутатаў: «Дэпутаты лічаць, што пакуль у Беларусі і без закона працуюць больш эфектыўна».

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч выказалася ў тым самым духу: «Разглядаць чайлдфры, ЛГБТ як тэндэнцыю ў беларускім грамадстве не бачу падставаў».

Не збіраецца ўносіць прапановы пра забарону «прапаганды ЛГБТ» і той, хто задаў пытанне Лукашэнку – Алег Гайдукевіч. Вось яго цытата: «Я пачуў галоўнае для сябе – прапаганды нетрадыцыйных каштоўнасцяў, таго, што разбурае сям’ю і нашыя падваліны, у Беларусі не будзе, і большага мне не трэба. Я ўбачыў дакладную пазіцыю кіраўніка дзяржавы».

Адзначым, што апошнюю прапанову ў цытаце магчыма трактаваць як з пазіцыі «прапаганды ЛГБТ у нас няма і гэтага мне дастаткова», гэтак і «забароны прапаганды ў нас не будзе і гэта мяне задавальняе».

У сярэдзіне красавіка 2023 года, абмяркоўваючы чарговыя папраўкі ў закон аб СМІ, беларускія дэпутаты прапанавалі дадаць яго забаронай на «прапаганду ЛГБТК+». Кіраўнік Мінінфарма ў адказ на гэту прапанову адзначыў, што ведамствам ужо прынятыя «дастатковыя захады для таго, каб распаўсюд такой прадукцыі ў нашай краіне быў абмежаваны».

І дадаў, што, на ягоную думку, да распрацоўкі такога законапраекта неабходна «падысці комплексна, і асноўную ролю павінны выканаць заканадаўцы, сцягнуўшы да сябе разнастайныя ведамствы: і Мінадукацыі, і Міністэрства аховы здароўя, і Мініфарм, і МУС, каб гэта быў комплексны і шырокі прававы акт».

Акрамя гэтага, міністр інфармацыі паведаміў, што ведамствам былі разасланыя 500 лістоў-папярэджанняў усім выдаўцам і кнігарням: калі падобную літаратуру ў продажы знойдуць, то «будуць прымацца пэўныя захады адміністрацыйнага ўздзеяння».

І вось 19 чэрвеня сталася вядомым, што сілавікі прапануюць увесці «адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў, змены полу, педафіліі ды чайлдфры». Пра ўсе гэтыя ініцыятывы прадстаўнікі Генпракуратуры распавялі адначасова з новаўвядзеннямі па абароне дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.

Увесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў» прапанавалі ў Генпракуратуры. Ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта распавялі ў прэсавай службе нагляднага ведамства.

Станоўчым мы лічым з’яўленне ў эфіры незалежных медыяў шэрагу матэрыялаў, якія крытычна падыходзяць да рэплікаў праўладных спікераў. Незалежныя СМІ аналізуюць падобныя выказванні і пісьменна дэзавуірюць іх: «Дэпутат заявіў, што людзі не гдядзяць фільмы ЛГБТ-тэматыкі. А на самай праве цудоўна глядзяць».

Процівагай праўладнай прапагандзе сталася з’яўленне праграмы Gender Gap на Еўрарадыё. У эфіры доктарка навук Ірына Сідорская разглядае гендарную павестку і агучвае навукова абгрунтаваныя доказы, якія разбураюць дзяржпрапаганду:

«Чайлд-фры і ЛГБТ знішчаюць нацыю? У чым не мае рацыі Лукашэнка: Gender Gap». «Цяпер вы пра правы жанчын, а потым гей-шлюбы падсунеце! — абмяркоўваем».

Рэдакцыя GayPress

Чытаць Дайджэст асвятленне ЛГБТК-тэматыкі ў беларускіх масмедыя 1 квартал 2023

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале