Спэшэлці кактэйлі ў Беларускіх барах да 17 траўня
Заходзь у беларускія бары Варшавы, Гданьска і Вільні, каб падтрымаць ЛГБТК+ людзей!
17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.
Што адбылося?
Медыя-ініцыятыва ГэтаОкей разам з беларускімі барамі аб’ядналіся, каб гучней і грамчэй казаць, что… Дыскрымінацыя больш не ў трэндзе!
У чым сэнс?
У беларускіх барах у розных краінах да 17 траўня былі падрыхтаваны акцыі – каляровыя сэты шотаў, спэшэлці кактэйлі, крутыя налепкі і каляровыя цукеркі.
А яшчэ, акрамя гэтага быў распачаты збор сродкаў на падтрымку ЛГБТК+ персон у Беларусі. У сувязі з падрыхтоўкай новага заканадаўства аб прапагандзе ЛГБТК+, квір-персоны ў Беларусі знаходзяцца не толькі пад ціскам, але рызыкай рэпрэсій і пераследу.
100% сабраных сродкаў будзе перададзена ініцыятывам, якія дапамагаюць у рэлакацыі ЛГБТК+ персонам ці аказваюць псіхалагічную падтрымку.
Як паўдзельнічаць?
Кожны бар падрыхтаваў свой спецыяльны фармат. Вось спіс дзе, што і як можна набыць у гэтую пятніцу – 17 травня (і не толькі ў пятніцу). Далучайся!
Варшава
BackDoor Bar Warsaw — падрыхтавалі спэшэлці кактэйль, які вы можаце набыць сёння і на выходных, але спяшыце — падрыхтавана не так шмат загатовак. На то яно і спэшэлці.
SCENA CHMIELNA — падрыхтавалі спэшэлці кактэйль з каляровай цукеркай, які можна будзе набыць сёння і яшчэ каля тыдня (падрабязнасці можна атрымаць у бары).
Karma Crew — падаруюць фірмовы сцікер “ГэтаОкей” за любы напой, які вы набудзеце сёння.
Гданьск
Mirzam — распрацавалі цікавы спэшэлці кактэйль, які можна будзе паспрабаваць на працягу месяца. Таму калі сёння не паспееце дабрацца да бара, у вас наперадзе яшчэ некалькі тыдняў.
Вільня
Karčma 1863 — зрабілі круты набор каляровых шотаў, які можна паспрабаваць на працягу трох дзён — сення і ўсе выходныя.
Падрабязнасці сваёй акцыі кожны бар вызначае асобна!
***
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну