Віка Біран атрымала прэмію Алеся Адамовіча за квір-твор
Праўдзівасці і таленту заўсёды ставала ўсім аўтарам і кніжкам, намінаваным на прэмію Алеся Адамовіча – як жа інакш?
Не стала выключэннем і сённяшняя дзея. Як не выпадкова і тое, што абедзве лаўрэаткі звярнуліся ў сваіх творах да тэмы рэпрэсій і вайны. Пішуць пра адно – надзённае, моцы якому дадае іх уласны, рэальны, а не мастацкі досвед, аднак тая аўтабіяграфічнасць у кожнай – свая. Яднае іх хіба кранальная шчырасць.
Гонар назваць імя пераможцы ў Берліне дастаўся Святлане Алексіевіч. Фармулёўка журы наступная:
«За перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, за шматлікасць досведу і змяшчэнне Беларусі ў розныя кантэксты прэміяй імя Алеся Адамовіча ганаруецца аўтарка кнігі “Я танцую” Віка Біран».
У Вікі Біран – свой неардынарны, кідкі стыль. Дынаміка, рэзкасць, кантраснасць бытапісання, якой вельмі пасуе сучасны слэнг маладой аўтаркі і нават «тая яшчэ» лексіка.
Віка Біран, «Я танцую»:
«З аднаго боку, беларускі кантэкст – гэта тое, на чым пабудаваная значная частка маёй ідэнтычнасці. Гэта тое, што я разумею, за чым сачу, дзе працягваю ментальна знаходзіцца. Гэта практыка, а не тэорыя салідарнасці, таму што людзі працягваюць сядзець у турмах, губляць працы, бегчы спехам па лясах, і на іх месцы лёгка магла б апынуцца я, калі б была крыху менш удачлівай. І наўрад ці мне было б прыемна сядзець у турме і не атрымліваць лістоў, таму што людзі знадворку жывуць, выбачайце, сваё клёвае берлінскае жыццё і разбіраюцца з падаткамі, рамантычнымі адносінамі і ўніверскімі курсамі».
Там, дзе выхаваная гадамі самарэдагавання дысцыпліна абавязкова б прыпыніла сталага літаратара, Віку, наадварот, нясе. Яна не стрымлівае ўласнай эмацыйнасці – і ты пачынаеш паступова захапляцца гэтым, прымаеш перажыванні гераіні як свае ўласныя.
«Мне не выціснуць гэтай “беларускасці” з сябе нават у мульці-кульці Берліне. Дый не хочацца мне яе выціскаць. Яна, вядома, не ёсць мой галоўны гонар, але яна і не прышч. І зразумела, што гэта не пра краіну, але пра набор нейкіх пазнавальных досведаў. Я не прасіла беларускага пашпарта пры нараджэнні, дакладна гэтак жа, як і не абірала колер сваёй скуры, ці мову, на якой гавораць мае бацькі. Гэта ўсё латарэя, выпадковы набор акалічнасцяў, з якімі можна па рознаму абыходзіцца, але хацелася б абыходзіцца так, каб не было сорамна за свае выбары».
Дык вось, у 2016-м Зміцер Бартосік, а ў 2023-м Ганна Кандрацюк рабіліся, так бы мовіць, двайнымі пераможцамі.
Праз восем гадоў мы зноў бачым у доўгім гедройцеўскім лісце старога знаёмага Змітра Бартосіка і дзвюх сёлетніх адамовіцкіх лаўрэатак.
Зычым новага поспеху і чакаем развязкі!
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну