Квир-эмигранты — о переезде в Польшу, костеле и гомофобии
Квир-персоны уезжают из Беларуси, чтобы спастись от репрессий и почувствовать себя комфортно, чего они не могли ощутить в своей стране. Редакция Hrodna.life поговорила с теми, кто выбрал для эмиграции Польшу. Спойлер — религиозные поляки оказались толерантными, а белорусские активисты — не всегда. Тем не менее не все готовы оставаться в Польше.
Наста Базар: «Не ведаю, каб у ЛГБТК-людзей адбіралі дзяцей, але страх — быў»
Пасля некалькіх небяспечных сітуацый падчас мірных пратэстаў у Беларусі 2020 года я выехала ў Кіеў на некалькі тыдняў. Але пакуль была там, стала зразумела, што вяртацца не варта — у пошуках арганізатарак жаночых маршаў прыйшлі да ўсіх феміністак, якіх я ведаю. Не тое, што на той момант я была вядомай і публічнай, але існавала верагоднасць, што да мяне цікавасць была таксама. Я прыняла рашэнне заставацца з дзецьмі і партнёркай ў Кіеве. Там жа, у вінным бары на Падоле, як раз ў лістападзе, мы з партнёркай ажаніліся.
Як і большасць людзей, мы думалі, што Новы год будзем сустракаць дома. Але настаў 21 год і стала зразумела, што ўсё надоўга. Ва Украіне, безумоўна, я адчувала сябе бяспечней, таму стала адкрыта гаварыць, што я лесбійка.
Але гэта не падабалася вялікай частцы беларускай дыяспары ва Украіне. Мы атрымлівалі абразлівыя каментары, прыніжэнні, адчувалі дыскрымінацыю. З-за псіхалагічнага дыскамфорту і магчымай небяспекі мы прынялі рашэнне аб пераездзе і ў снежні 2021 года ў Польшчу, дзе жывём і дагэтуль.
Калі казаць пра жыццё ў Беларусі, то там я не бачыла магчымасці быць адкрытай лесбійкай. У першую чаргу, таму што я маці. Я не ведаю гісторый, каб дзяцей адбіралі ў ЛГБТК-людзей, але страх кантакту з сацыяльнымі службамі і ціску — былі.
Нават суседзі не ведалі, хаця апошнія паўтара года я жыла з партнёркай. Людзі тлумачылі сабе тое, што дзве дарослыя жанчыны жывуць разам любым чынам — сёстры, сяброўкі, нават маці з дачкой, але ніяк не партнёркі.
12 апреля 2024 года приняли постановление Министерства культуры № 24, которое вносит изменения в инструкцию «Об эротической продукции». В инструкции проявления «нетрадиционных» отношений между людьми идут в одной строке с некрофилией, зоофилией и педофилией. Эта тенденция к маргинализации ЛГБТК+ персон не может не волновать как представитель сообщества, так и правозащитников.
Квір-кам’юніці (квир — собирательный термин для обозначения персон, чья гендерная и сексуальная идентичность отличны от общепринятых — Hrodna.life) ёсць заўсёды ў любым грамадстве, нават самым гамафобным. У Беларусі, канешне, яно таксама было. Ад закрытых вечарын да публічных івэнтаў і адукацыйных праграм для ЛГБТК. Важна ўдакладніць — у маім атачэнні заўсёды былі абсалютна розныя людзі, бо я не абмяжоўвала сваю камунікацыю па прынцыпу фобій. Але пакуль я была ў гетэра-браку, я не шукала менавіта кам’юніці. Пасля разводу я шмат камунікавала, хадзіла на імпрэзы і мерапрыемствы ад ЛГБТК-арганізацый, якія тады яшчэ існавалі ў Беларусі. Таму так, раней у асяроддзі квір супольнасці было бяспечна і камфортна. Мабыць таму, што гэта было яшчэ і актывісцкае асяроддзе, у якім збольшага былі падобныя каштоўнасці і погляды.
Мы абралі Польшчу па розных прычынах: я ведала мову, гавару з дзецьмі з іх нараджэння па-беларуску, і польская ім павінна была дацца лягчэй, чым мовы іншых краін. Плюс Польшча недалёка ад Беларусі (чамусьці дагэтуль гэта важны пункт). Мы з жонкай разумелі, што Польшча не лепшая краіна для ЛГБТК-супольнасці, але на кантрасце з тым, як справы былі ў Беларусі (і да 20-га году, і тым больш пасля), Польшча падавалася больш бяспечнай.
Спачатку мы пераехалі ў Кракаў. Малапольскае ваяводства — самае рэлігійнае ва ўсёй Польшчы (Согласно переписи населения 2021 года, самый большой процент граждан, относящих себя к какой-нибудь конфессии — на юго-востоке Польши: в Подкарпатском (83,5%), Подляском (82,6%) и Свентокшиском (81,7%) воеводствах; в малопольском — 75,8% — Hrodna.life) Першы час мяне і праўда здзіўляла колькасць касцёлаў і выяваў Ісуса. І пры гэтым, пражыўшы ў Кракаве два з паловай гады, мы ні разу не сутыкнуліся з гамафобіяй ад полек і палякаў. Наадварот — мы здымалі кватэру ў веруючага паляка, які, канешне, разумеў, што мы сям’я, і гэта не было перашкодай, як і з гаспадарамі другой кватэры. У летніку, дзе была мая дачка, важатыя нагадвалі дачцэ, каб яна пазваніла мамам. Такія моманты вельмі прыемныя і нечаканыя.
Але, на жаль, за амаль тры гады жыцця ў Польшчы, мы шмат раз сутыкнуліся з гамафобіяй з боку беларусаў і беларусак. Абразлівыя каментары, жарты, некарэктныя пытанні. Гэта сумна, бо нібы мы ўсе з’ехалі ад несправядлівасці і прагнем свабоды, але аказалася, што некаторыя прагнуць свабоды не для ўсіх.
НДА-сектар у Беларусі быў разгромлены ў 2021 годзе. Большасць арганізацый працягнулі сваю працу за межамі Беларусі. Як актывістка і феміністка я шмат камунікую, супрацоўнічаю з беларускімі арганізацыямі, ініцыятывамі і фондамі, бо працягваю дапамагаць беларускам і беларусам.
Полный текст доступен по ссылке.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну
Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале