Шэпты школьных кабінетаў

Шэпты школьных кабінетаў. Асабістая гісторыя пра гвалт

время чтения: 7 мин

Асабістая гісторыя пра гвалт з боку настаўніка і пра тое, як маўчанне можа раніць мацней, чым сам гвалт. Напрыканцы каментарый і парады псіхолага.

Уступ

Я доўга замоўчваў гэтую гіторыю, дзяліўся толькі з самымі блізкімі мне людзьмі, якім давяраў. Цалкам перажыў і пераварыў тую сітуацыю сам, але для гэтага патрабаваліся дзесяткі гадоў.

Толькі калі асэнсаваў тое, як паўплывала гэта гісторыя на мяне і на мае стасункі з іншымі мужчынамі – вырашыў папярэдзіць іншых.

Замоўчванне шкодзіць нам самім

Такія сітуацыя, ведаю, адбываюцца і зараз, і важна чым раней пераступіць праз сорам і страх, каб потым будаваць годныя стасункі і не адчуваць ніколі сябе вінаватым.

Шэпты школьных кабінетаў

Пачатак гісторыі

У канцы 1990 года ў вясковую школу запрасілі вопытнага настаўніка беларускай мовы. Меў ён каля 30-ці гадоў, вітыя кучаравыя валасы і вясёлы задорны смех, які адразу падкупіў усіх калег жанчын-настаўніц з гэтай школы.

Я тады вучыўся ў 9 класе, толькі адкрываў у сабе цікавыя рысы сваіх сексуальных прыхільнасцяў.

Шэпты школьных кабінетаў

Не магу сказаць, што я, вясковы хлапчук, выдатнік вучобы недзе ў глухой палескай школе за 200 км ад сталіцы, не ведаў пра гомасэксуальнасць – не. Праз хату ад нас жыў паштальён, ён жа наш мясцовы гей якога ўсе ласкава па-свойску называлі Жэнька. Хоць яму было ўжо за 50 гадоў.

Усе ведалі, чаму не жанаты Жэнька

Але ўспрымалі яго даволі талернатна. Ведалі пра яго і мы, вучні старэйшых класаў. Часамі ён прапаноўваў каму-небудзь палістаць часопіс «па тэме» або пагуляць у карты з надта голымі парамі ў розных пазіцыях.

Таму калі настаўнік беларускай мовы запрасіў нас, хлапцоў, аднойчы пасля заняткаў да сябе ніхто не заўважыў штосьці падазронага.

Эпізод

Мы весела праводзілі час – расказвалі нейкія гісторыі, слухалі музыку, часам рабілі “валок” – гэта калі на кагосьці навальваюцца іншыя і накрываюць нейкай посцілкай і проста качаюцца па падлозе.

Пазней у такіх гульнях стаў прымаць удзел і наш настаўнік, часам ён ініцыяваў, на каго “наваліцца”. Але ў адрозненне ад сяброў ён як бы наўмысна дакранаўся да інтымных частак цела. Гэта было як мінімум няёмка…

Шэпты школьных кабінетаў

Зноў у школу

Час ішоў. Я скончыў 9 клас і паступіў у педагагічны каледж. Сваю арыентацыю тут прыховаць было не скаладана, бо большасць навучэнцаў гэта дзяўчаты і ў мяне вельмі лёгка складваліся з імі адносіны і сяброўства.

Праз пару гадоў навучання час прыйшоў на навучальную практыку і я вельмі імкнуўся вярнуцца ў сваю школу ў якасці маладога настаўніка. Мне на той момант было ўжо 17 гадоў і за паўгода я рыхтаваўся сустрэць свае 18.

Настаўнік беларускай мовы на той момант стаў завучам. Ён прымаў і каардынаваў маю практыку.

Мы всела жартавалі на перапынках, ён дзяліўся найлепшымі педагагічнымі практыкамі і асабістым вопытам

Падчас прыктыкі ў гэтай школе праходзіў традыцыйная  сустрэча з выпускнікамі. Я дапамагаў педагогу-арганізатару пераключаць музычныя трэкі.

На некаторы час мне патрабавалася адыйсці ў пусты кабінет, каб паслухаць некаторыя трэкі і падрыхтаваць іх да дыскатэкі, якой скончыўся б вечар выпускнікоў.

Нечакана з’явіўся настаўнік беларускай мовы і стаў казаць пра тое, што пасля вечарыны запрасіў некалькі маіх сяброў да сябе ў госці і запытаў ці не хацеў бы я далучыцца. Я ахвотна пагадзіўся, бо ўжо не падазраваў да чаго гэта можа прывесці.

Шэпты школьных кабінетаў

Сама сітуацыя

Па вузкай вясковай вулачцы ішлі мы ў чацвярох – я, двое маіх сяброў і настаўнік беларускай мовы. У цемры цяжка было разгледзець  стары непадсвечаны пад’езд, у які хуценька праслізгнулі мы. Другі паверх і вось кватэра настаўніка.

Мае сябры хуценка дасталі паўбутэлькі нечага алкагольнага і разлілі па шклянках. Я адмовіўся, бо алкаголь і цыгарэты не прыцягалі маёй увагі так, як прыцягалі кнігі.

А ў настаўніка беларускай мовы іх было шмат! Я з задавальненнем разгялядаў слоўнікі і дапаможнікі па беларускай мове, пра якія размаўлялі калісьці на парах у каледжы. Тут і зборнік вершаў Багдановіча і кнігі школьнай праграмы “На ростанях” Якуба Коласа і прыгожы фотазборнік “Ляўкі” Янкі Купалы.

Шэпты школьных кабінетаў

Я не заўважыў, як мае сябры некуды знкілі

Калі памкнуўся пайсці за імі – а мо шчэ даганю – настаўнік пацягнуў мяне за руку і моцна прыціснуў сваёй постацю да дзвярэй: “Нікуды ты сёння не пойдзеш. Сядзі тут”.

Я быў супраць заўсёды нейкіх абмежаванняў і пратэставаў, што мне трэба спяшацца дамой, бо ў цемені ісці дадому аднаму небяспечна.

Але ў той жа момант настаўнік лёгка падкінуў мяне на рукі і аднёс да свайго скрыпучага жалезнага ложка, якое было не рэдкасцю ў інтэрнатах і вынаймаваных кватэрах у тыя часы.

Яго вага была недзе ў два разы болей, чым мая. Я дчуваў спінаю толькі металічныя ячэйкі праз тонкую праслойку коўдры і пасцельнай бялізны. Было напачатку моцна крыўдна, што на мой пратэст ён рэагуе яшчэ аткыўнейшымі пацалункамі недзе ў раёне майго жывата пад джэмперам.

Яго пацалункі вызывалі зусім не тую рэакцыю, якую павінны

У нас увесь час парадаўжалася валка – ён навальваўся ўсім целам і моцна абмяжоўваў поле маіх манёўраў. Адначасова яму ўдалося сцягнуць з мяне джынсы і бялізну.

У той момант я апроч сораму і роспачы не адчуваў нічога. Сорам – бо я гэта мне было сорамна неяк быць голым перад былым настаўнікам. А роспач – бо я не мог паварушыцца – настолькі моцна ён трымаў мяне сваімі рукамі. “Бойка” з настаўнікам прадаўжалася каля пяці хвілін усяго.

Ён рабіў мне мінет, а я ўсялякімі шляхамі імкнуўся яму перашкаджаць гэта рабіць лёгка

Я мог рабіць рухі ўніз і ўверх, і ў нейкі момант ён падумаў, што так я з ім гуляю.

Шэпты школьных кабінетаў

Але я моцна ўдарыў яго тазабедранай часткай свайго тулава і на нейкі момант ён адхіліўся і адпусціў руку, каб праверыць ці ідзе кроў. І ў той момант я выскальзнуў з-пад яго. Ён зразумеў, што зноў паўтарыць свой манёўр у яго не атрымаецца. Я цвёрда патрабаваў ад яго адчыніць мне дзверы і не набліжацца болей.

Так я выйшаў у цёмную і халодную лютаўскую ноч пасля першага ў сваім жыцці мінета. І ўпэнены ў тым, што ўдалося пазбегнуць горшага.

Што датычыцца маіх сяброў, з якімі я прыйшоў то я чамусьці ўпэўнены, што яны свядома пакінулі мяне там і зніклі. Болей мы не сябравалі і не размаўлялі наконт той сітуацыі. Але мне было сорамна аб тым казаць, бо ў яго на маю думку былі сведкі, я так думаў, шт о віна мая, што прыйшоў туды сам.

Шэпты школьных кабінетаў

На працы мы не абмяркоўвалі тую сітуацыю

Я імкнуўся праводзіць час недзе ў кабінеце ці на перапынку з вучнямі, каб не сустракацца з ім. Цяпер я ведаю, што яму гэта было вельмі зручна.

Ён так як і раней весела жартаваў з іншымі калегамі. І толькі  калі выпадкова, калі сустракаліся вачыма – то я заўважаў, што можа ён і сам баіцца – баіцца майго агалошвання гэтай сітуацыі. Але я дакладна ўжо не адчуваў яго як майго настаўніка, перада мной быў непрыемны і не цікавы для мяне тып сталага мужчыны… Ды ці мужчыны яшчэ…

Шэпты школьных кабінетаў

Мне было 17 гадоў, майму гвалтаўніку трохі болей за 40

Я больш не працаваў у той школе, моцна хацелася з’ехаць з вёскі чым далей, здавалася, што дзякуючы маім “сябрам” усе аднавяскоўцы ведалі гэту гісторыю. Хаця гэта толькі маё адчуванне.

Гэта не паўплывала на мае прафесійныя якасці і я ў далейшым сам стаў настаўнікам беларускай мовы, чым вельмі ганаруся і дасюль. Але паўплывала на сэксуальны вопыт.

Мне часам цікавы “гвалт” у адносінах, але мае партнёры не заўсёды разумелі гэта і былі супраць маіх раптоўных гвалтоўных “наскокаў”.

Сорамна было, не звяртаўся да псіхолага, магчыма гэта можна было выправіць тады яшчэ

Так і не склаліся ў мяне сталыя стасункі – ці справа ў тым, ці ў іншым, але маўчаць было не варта.

Толькі зараз, калі мне ўжо 48 гадоў, амаль я прыняў гэту гісторыю і расказаў і матулі, і некаторым блізкім сябрам. Матуля прыняла і зразумела. Дзякую і сябрам, якія падказалі, што з тым рабіць далей. Але ці не надта  позна…

А што настаўнік-гвалтоўнік? Неяк праз гадоў 10 пасля таго я даведаўся, што ён памёр. Не быў ён ужо тады настаўнікам, бо яго звольнілі за п’янства ў дадатак да таго ён страціў зрок. Можа і ёсць Бог на свеце, які ўсё бачыў …

Ігар М

Выявы зроблены нейрасеткай, промпты GPress.info

 

Каментарый і парады псіхолага

Уладзімір Алексанін

Уладзімір Алексанін, псіхолаг-сэксолаг, арт-тэрапеўт

Сябра Асацыяцыі практыкуючых псіхолагаў Казахстана. Сябра Міжнароднай Украінскай Асацыяцыі практыкуючых сэксолагаў.

Тое, што аўтар змог прагаварыць і запісаць гэтую гісторыю праз дзесяцігоддзі, — велізарны крок. Усведамляць гвалт як факт і называць яго сваімі словамі важна, каб перастаць вінаваціць сябе. Тут не важна, што праз столькі год, а важна, што чалавек падзяліўся.

Я не люблю ўмоўны лад. Зразумела, што ў наш час, у выпадку такога здарэння неадкладна паведаміць вышэйстаячаму кіраўніку агрэсара, у праваахоўныя органы ці ўпаўнаважанаму па этыцы. Цяпер заканадаўства большасці краін зведала змены і ўнесла нават пункт харрасмент у нарматыўна прававыя акты.

Калі мы расказваем для аўдыторыі пра сваю траўму, слухачы быццам падзяляюць боль з намі і нам ад гэтага лягчэй.

Ахвяры часта вінавацяць сябе: «Я пайшоў туды», «Я не супраціўляўся дастаткова», «Я сам вінаваты».

Гэта ахоўны механізм, каб захаваць адчуванне кантролю.

Траўма сэксуальнага гвалту часта пакідае след у целе: цягліцавая напруга, дысацыяцыя, цяжкасці ў сэксуальнай сферы.

Саветы:

Паспрабуйце прагаварыць свой досвед з тэрапеўтам, якому давяраеце. Нават калі прайшло шмат гадоў, псіхіка захоўвае траўму ў целе і паводзінах. Тэрапія магчымая ў любым узросце.

Апішыце сваю гісторыю — пісьмова ці вусна. Запіс дапамагае структураваць успаміны і зменшыць іх эмацыйную нагрузку.

Расказвайце яе ў коле блізкіх людзей, у коле тых, хто дакладна не асудзіць.

Памятайце: адказнасць заўсёды на гвалтаўніку

Калі гаворка пра фізічны гвалт, неабходна працаваць не толькі з ментальнай сферай, але і з самім целам. Таму рэкамендую мяккія цялесныя практыкі: ёга, тай-чы, саматычная тэрапія. Яны дапамагаюць вярнуць адчуваньне кантролю над сваім целам.

Пасля гвалту могуць узнікаць «дзіўныя» фантазіі ці патэрны паводзін (цікавасць да дамінавання, раптоўныя напады і г.д.).

Гэта не робіць чалавека «дрэнным» — гэта спосаб псіхікі асэнсаваць вопыт. Неабходна бяспечна абмяркоўваць фантазіі з партнёрам, звярнуцца да сэксолага, які працуе з траўмай, каб інтэграваць сэксуальнасць без сораму.

Некаторым вельмі дапамагаюць групы падтрымкі, там збіраюцца тыя, хто таксама перажыў такі гвалт

Гэта дае магчымасць адчуць, што чалавек не самотны.

Некалькі разоў бачыў прыклад, як чалавек, які перажыў гвалт становіцца трэнерам ці кансультантам і праводзіць прафілактычныя гутаркі і трэнінгі. Як юрыдычныя, так і псіхалагічныя — «фізічная і ментальная бяспека» (прыклад паспяховага кірунку трэнінгаў для моладзі).

Гэта дапамагае засцерагчы слухачоў у будучыні і вярнуць пачуццё справядлівасці самому спікеру.

 

***

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале