
Электронны бюлетэнь: ЛГБТК+ у Беларусі 11-12.2025
У перыяд з лістапада па снежань 2025 года ЛГБТК+ людзі ў Беларусі жылі ў атмасферы страху і прыгнечанасці праз тое, што неўзабаве, 12 студзеня 2026 года, уступаюць у моц заканадаўчыя акты, ухваленыя беларускімі ўладамі, якія даюць абсурдныя падставы, што супярэчаць здароваму сэнсу, Канстытуцыі і міжнароднаму праву, для пераследу і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей толькі за тое, кім яны нарадзіліся і кім яны ёсць, а таксама для цкавання іх сем’яў і блізкіх.
Праваахоўныя органы Беларусі працягваюць аказваць ціск на прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. Гэтак прадстаўнікі сілавых структураў выклікаюць гомасексуальных мужчынаў “на размовы” ў міліцэйскія пастарункі па надуманых прычынах у якасці “сведкаў” і схіляюць іх да “супрацоўніцтва”, як паведамляе Еўрарадыё.
Ужо ў аддзяленні ў хлопцаў адымаюць сотавыя тэлефоны, чытаюць ліставанне і падключаюць смартфоны да кампутара. Калі знаходзяць інфармацыю, якая сведчыць да прыналежнасці асобы да ЛГБТК-супольнасці, схіляюць да “супрацы”, то бок выяўленне іншых ЛГБТК-людзей у Беларусі.
Супрацоўнікі сілавых структураў пагражаюць распавесці пра арыентацыю запрошаных ЛГБТК-асобаў сваякам і на працы.
Варта нагадаць, што, згодна з пастановай Міністэрства культуры Беларусі № 24, прынятай 19 сакавіка 2024 года, простае публічнае з’яўленне квір-асобы або публічная падтрымка ЛГБТК+ супольнасці і асоб афлайн або ў сацыяльных сетках лічыцца ў Беларусі актам “парнаграфіі”, які караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да дзесяці гадоў (артыкул 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Новыя папраўкі да Закона Беларусі “Аб абароне дзяцей” былі прынятыя ў другім чытанні парламентам Беларусі 12 ліпеня 2025 года ў якасці Закона № 87-3. Як пазначалася вышэй, яны ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў, гэта значыць 12 студзеня 2026 года.
Згодна з заканадаўчымі папраўкамі, пералік інфармацыі, якая лічыцца шкоднай для псіхалагічнага здароўя і развіцця дзіцяці, быў пашыраны шляхам дадання інфармацыі, “накіраванай на прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, педафіліі і бяздзетнасці”. Гэта фактычна пазбаўляе маладых людзей доступу да інфармацыі аб аднаполых адносінах і змене полу. Таксама на іх бацькоў, настаўнікаў, журналістаў і іншых асоб ускладаецца юрыдычная адказнасць за наданне дзецям любой інфармацыі пра ЛГБТІК+ або за тое, што яны самі з’яўляюцца квір-асобамі.
Папраўкі ў закон суправаджаюцца праектам артыкула 19.16 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за «прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі».
Чытаць Электронны бюлетэнь
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну




