14 лютага – свята для ўсіх ці толькі для гетерасексуалаў?

14 лютага – свята для ўсіх ці толькі для гетерасексуалаў?

время чтения: 2 мин

14 лютага – дзень, калі каханне нібыта паўсюль. Але для некаторых гэты дзень узмацняе зусім іншае адчуванне – адзіноту.

Гетэранарматыўная карцінка света лёгка робіць нас “нябачнымі”. Але сам факт таго, што мы працягваем кахаць, нягледзячы на межы, страхі і адлегласці, ужо ёсць формай нашага супраціву.

Асабліва калі ты квір-персона ў эміграцыі. Калі родная краіна небяспечная для твайго кахання. А новы горад пакуль не стаў домам. Калі рука, якую ты хацеў бы трымаць, застаецца далёка.

Магчыма, у гэты дзень няма пары побач. Але ёсць ты і мы. Твая вытрымка. Твая смеласць. Тваё права на будучае каханне. Усё гэта мае вялікі сэнс не толькі для цябе, але і для супольнасці.

14 лютага – свята для ўсіх ці толькі для гетерасексуалаў?

Падарыце эмоцыі сабе і сваёй:му партнёр:ке

Правядзіце гэты дзень разам – дома або ў прасторы, дзе вы адчуваеце сябе бяспечна: у квір-клубе, прыязнай кавярні, на выставе ці ў музеі.

Падарыце адзін аднаму квір або фем-літаратуру, працу лакальнага мастака ці мастачкі, падпішыцеся на квір-медыя або ініцыятыву, якая падтрымлівае супольнасць. Паглядзіце квір-кіно, схадзіце на феміністычны стэндап або проста стварыце ўласны маленькі рытуал. Выбар за вамі.

Такія жэсты – не толькі пра падарунак. Яны пра падтрымку, пра бачнасць і пра напамін: мы важныя адзін для аднаго, і наша прысутнасць мае значэнне.

14 лютага – свята для ўсіх ці толькі для гетерасексуалаў?

Падарыце інклюзіўны падарунак

Звярніце ўвагу на брэнды і ініцыятывы, якія адкрыта падтрымліваюць квір-супольнасць. Квір-мастацтва, літаратура, падпіска на лакальныя медыя – гэта не проста рэчы. Гэта спосаб сказаць: “Я бачу цябе. Я падтрымліваю нас”.

Такі падарунак – таксама форма салідарнасці з тымі, хто сваёй працай павышае бачнасць квір-людзей у грамадстве, палітычнай павестке і ў інфапрасторах.

14 лютага – свята для ўсіх ці толькі для гетерасексуалаў?

Зрабіце гэты дзень святам для сябе

Асабліва калі вы самотная квір-персона ў эміграцыі. Калі кожнае свята толькі мацней нагадвае пра адлегласць ад дому, пра адсутнасць блізкіх людзей побач, або пра цяжкасць пачаць усё наноў.

Быць сам-насам у гэты дзень – гэта не параза. Гэта магчымасць прызнаць сваю моц. Магчымасць падзякаваць сабе за вытрымку, за смеласць быць сабой, за веру ў тое, што каханне, у розных яе формах – яшчэ прыйдзе.

Схадзіце ў кіно, музей, на сольную вячэру ў рэстарацыю ці нават на вечарыну. А можа, проста дазвольце сабе спакойны вечар без пачуцця віны за тое, што вы не адпавядаеце чужым чаканням.

А калі вы жывеце ў Варшаве, то ў вас ёсць магчымасць правесці гэты дзень у супольнасці беларускіх квір эмігрантаў:к: завесці новыя знаёмствы і проста цікава правесці час.

Больш інфрамацыі знойдзеце па спасылке.

P.S. Часам самы важны акт любові – гэта не ружы, а павага да сябе.

Мікалай Наваградскі

Выявы згенераваны нейрасеткай. Прамты — Gpress.info

 

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну

Глядзіце цікавыя відэа на нашым YouTube-канале