Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і…

время чтения: 4 мин

Ні для каго не дзіва, што ў вялікіх гарадах па ўсім свеце можна знайсці спецыяльныя саўны-бары толькі для хлопцаў.
Журналіст Gpress наведаў некаторыя варшаўскія гей-саўны, каб расказаць, што вас там чакае.

Трохі гісторыі

Саўны займаюць ледзь не галоўную ролю ў гей асяроддзі ўжо не першае дзесяцігоддзе.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі гомасэксуальнасць была пад забаронай (існавала стыгматызацыя і нават крымінальная адказнасцьсць за праявы гомасэксуальнасці) у большасці краін свету. У такіх умовах з’явіліся падпольныя клубы, бары і саўны.

Асаблівую важную ролю ў жыцці гей-супольнасці адыгралі саўны. Таму што саўна — гэта не толькі пра сэксуальныя патрэбы, але яшчэ і пра пазнанне і прыняцце ўласнага цела і сябе.

Пасля 1969 года і паўстання квір-супольнасці ў Stonewall Inn (Нью-Йорк), гей саўны і іншыя квір-прасторы выходзяць з падполля і становяцца легальнымі месцамі сустрэч квір-персон.

У нашы часы гей-саўны (як культурная і сацыяльная з’ява) не згубіла сваёй актульнасці. Яна адлюстроўвае грамадства і час, у якім мы існуем.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Sauna & bar The Fire у Варшаве

Ціхая вуліца ў самым цэнтры горада і будынак, які хавае ў сваіх сценах інклюзіўную прастору для таго, каб адпачнуць, пагрэцца, пазнаёміцца з новымі людзьмі і выпіць любімы алкагольны напой, які для вас прыгатуе малады бармэн у кароткіх шортах. Ваш вайб? Тады ёсць сэнс завітаць у Sauna & bar The Fireі спраўдзіць гэта самастойна.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Джакузі, сухая і мокрая парныя пакоі, вялікая барная стойка, месца для палення, і, канешне, цёмны лабірынт, у якім ёсць dark rooms (прыватныя пакоі). Усё для таго, каб пачуць сябе бязпечна са сваім магчымым vis a vis.

На сцяне вялікі тэлевізар, на якім нон-стоп эратычнае відэа

Напэўна, для таго, каб наведвальнікі пачувалі сябе больш адкрыта і раслаблена.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Месца досыць папулярнае сярод жыхароў сталіцы і ў выходныя дні прымае шмат наведвальнікаў, так як працуе да 8 раніцы. Па інфармацыі з сайта, The Fire — самая вялікая гей-саўна не толькі ў Польшчы, але і ва ўсёй усходняй Еўропе.

Месца прапануе тэматычныя вечарыны ў розныя дні нядзелі, масаж і спа-рытуалы.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Цікавостка: магчыма зніжка для тых, каму да 26 гадоў і замест звыклых 50, уваход будзе каштаваць табе 30 злотых. Каб увайсці трэба пазнаніць у дамафон.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Heaven Sauna

Літаральна у 10 мінутах пешшу ад The Fire знаходзіцца другая па папулярнасці варшаўская гей-саўна Heaven Sauna. Калі не ведаеш пра яе, цяжка будзе знайсці і зразумець, што ў звычайным будынку можа быць нешта падобнае.

Увайсці свабодна не атрымаецца, дзверы адчыняе персанал, пасля таго, як вы націснулі на кнопку дамафона. Усё гэта для таго, каб кожны наведвальнік адчуваў сябе бяспечна.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Канцэпцыя — рэлакс у прыязнай атмасферы і адкрытасць для розных відаў эратычнага вопыта

Вялікая алкагольная карта і прыемная музыка на бары, які прапаноўвае больш напояў у параўнанні з The Fire і выглядае больш сучасна.

Два віда парных, порна на экране(канешне ж), утульныя крэслы каля бара, цёмныя лабірынты і dark rooms. Але для джакузі месца не знайшлося.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Зыходзячы з інфармацыі на сайце, Heaven прапануе Burlesque live show у сакавіку, а таксама паслугі масажа.

Цікавостка: мне зрабілі зніжку на ўваход, бо ў мяне ёсць барада(таксама ёсць зніжка тым, у каго валасатыя грудзі). Атрымалася 30 злотых, замест 45.

Што чакаць ад наведвання? Такія месцы хутчэй пра імгненне і досвед. Пляцоўкі ў першую чаргу забаўляльныя і рэлаксавыя. І людзі там граюць па правілах, прынятых і ўсталяваных не імі раней.

Самыя вядомыя гей-саўны Варшавы. Dark-rooms, джакузі і...

Парады для наведвальніка гей-саўны Варшавы:

  1. Падумайце пра тое, што вы можаце сябе дазволіць і на што ў вас існуюць табу загаддзя.
  2. Некаторыя з наведвальнікаў могуць сябе адчуваць вельмі адкрыта і парушаць вашы фізічныя межы, пра што ім трэба адразу паведаміць, а калі гэта працягнецца, неабходна звярнуцца да працаўнікоў саўны.
  3. Вазьміце з сабой свае гумовыя тапкі і рушнік(сэканоміце грошы як мінімум).
  4. Прачытайце правіла для наведвальнікаў на сайце саўны.

Вынік: Ісці ці не ў такую саўну — вырашае кожны. Але ў такіх месцах можна адчыніць невядомыя раней бакі сваёй натуры і лепей зразумець, што табе пасуе, а што — не.

                                                                             Мікалай Наваградскі

 

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну

Глядзіце цікавыя відэа на нашым YouTube-канале