Мы не квіры, але нам не абыякава

Мы не квіры, але нам не абыякава

время чтения: 5 мин

Журналіст Gpress.info паразмаўляў з беларусамі, якія не з’яўляюцца квір-персонамі, але якія іх падтрымліваюць. Пачытайце іх гісторыі. 

Мы не квіры, але нам не абыякава

Раман, жыве ў Варшаве, псіхолаг

Да разумення, што варта падтрымліваць ЛГБТК+ персон, я прыйшоў праз асабістае знаёмства, падчас кінаклубу ў студэнцтве: мы рабілі яго ў універсітэце на розныя тэматыкі, і аднойчы была сустрэча пра ЛГБТК+, где людзі апавядалі пра сябе як «жывыя кнігі». Гэта было цікава – пабачыць інакавасць.

Пазней я даведаўся, што адзін мой калега на працы — гей. Спачатку я ставіўся да яго насцярожана, але пазней мы пазнаёміліся лепш — і я зразумеў, што ён добры хлопец. Яго арыентацыя перастала быць для мяне галоўнай яго рысай. Так я зразумеў, што арыентацыя і ідэнтычнасць ЛГБТК+ персон — гэта проста іх асаблівасць, такая ж, як маі арыентацыя і ідэнтычнасць. А не нейкая дрэнная якасць. Вядома, зараз гэта ўжо і гучыць дзіка: як можна было так думаць, што гэта нешта дрэннае? Але праўда ў тым, што мы выхоўваемся ў недастатковасці сэксуальнай культуры, і тым больш – у аўтарытарным грамадстве. Гэта дае свой адбітак.

Пазней, калі я працаваў у медыя, дзе мне прапанавалі валанцерскую працу – паўдзельнічаць у даследванні медыядыскурсу. Мне было цікава. Адной з тэм даследвання было стаўленне да ЛГБТК+. Я спрацаваў добра, і мяне запрасілі зноў. Тут ужо і прафесійна мне давялося праходзіць лікбез.

Вядома, у паўсядзённасці, у размовах з сябрамі, напрыклад, я таксама падтрымліваю здаровае стаўленне да квір-персон. Тут варта адзначыць, што і мае сябры і родныя ў большасці дасведчаныя і разумныя людзі, гамафобаў сярод іх няшмат. Але я б адзначыў, што і сам раней быў гамафобам – таму раю глядзець на гэта, як на недахоп культуры.

Я не люблю баталіі і спрэчкі, таму часамі тлумачу, калі чалавеку цікава даведацца новага, часамі проста адзначаю сваю пазіцыю, калі гэта бяспечна, а часамі ўстрымліваюсь, калі бачу, што штосьці тлумачыць безсэнсоўна.

Аднойчы на маёй лекцыі слухач выказаўся з нянавісцю да квір-персон. Я адзначыў сваю нязгоду. А напрыканцы не паціснуў яму руку на развітанне. Не жадаў. Я не хацеў тлумачыць і рабіць гэта дэманстратыўна, хутчэй хацеў «зліцца» ад рукапаціскання. Але ён запытаў. І я патлумачыў прычыну.

Дыскрымінацыя і несправядлівае стаўленне да ЛГБТК+ выклікаюць у мяне звычайна моцны смутак, а часамі раздражненне

Што да змен у грамадстве, то хацелася б увогуле росту сэксуальнай культуры і адукаванасці. Я думаю, разумнае стаўленне да ўсіх прыйдзе разам з гэтым. А пакуль тэма сэксу табуяваная і стыгматызаваная, перамен чакаць не варта.

Іншым гетэра-мужчынам, жадаючым падтрымліваць ЛГБТК+, параіў бы рабіць фокус на асобе чалавеке, а не рабіць аўтаматычныя высновы з яго статусу ці прызнакаў. Лепшая падтрымка – нармальнае стаўленне і стасункі.

А усім з квір-супольнасці хачу пажадаць быць сабой. Разнастайнасць – гэта багацце.

Мы не квіры, але нам не абыякава

Саша, журналістка, SMM-спецыялістка, жыве ў Вільне

Мне всегда казалось, что поддерживать ЛГБТК+ — это норма. Мне с детства прививали, что мир разнообразный, есть разные люди и никто не «ненормальный», если он не гетеро. Хотя я и не могу сказать, что моя семья такая уж толерантная, но она по крайней мере не гомофобная — это заложило хороший фундамент для моего уже самостоятельного исследования мира. Поэтому могу сказать, что поддерживала я квир персон всегда, хоть сама и не отношусь к сообществу напрямую.

Каждый прайд для меня триггерный, потому что всегда найдется “не гомофорбный” человек из окружения, который обязательно скажет «ну гетеро же не устраивают парады. Я не против ЛГБТ-сообщества, но…». И вот это НО всегда убивает, потому что я не понимаю такого рьяного нежелания посвятить один день в году правам ЛГБТК+. Или хотя бы никак не воспринимать этот день.

Еще один аспект, который на меня произвел большое впечатление – это отношение к ЛГБТК в Словакии, стране, где я прожила несколько лет. Когда я туда переехала, буквально через несколько недель в центре города, возле гей-бара, были застрелены два парня на почве нетерпимости. Стрелок позже застрелился сам, но тот факт, что такое возможно в центре столицы европейской страны тогда меня очень впечатлило.

Я поняла, что права на бумаге и в конституции, и права на улице города и в умах людей – это разное

К тому же, власти Словакии ведут абсолютно гомофобную политику, хотя президент страны гей. Он не открытый, но это знает каждый житель страны. Этот абсурд сильно на меня повлиял и я убедилась, что даже если я не часть ЛГБТК+, то это не мешает мне быть на стороне своих квир друзей и их прав — и о них нужно говорить всегда, любыми доступными тебе способами.

В чём заключается мой активизм? Можно конечно делать больше. Но я пишу для медиа про толерантность, дискриминацию и ЛГБТК+, репощу полезные посты или просто поддерживающий квир контент, общаюсь с теми, кто не поддерживает ЛГБТК+ сообщество и стараюсь донести до них базовые вещи.

Раньше мой отец был практически гомофобом, не хотел даже обсуждать ЛГБТК+, существование сообщества он не отрицал и не считал, что это какая-то болезнь, но ему было противно даже говорить об этом.  Наверное, ему хотелось думать, что такие люди существуют в параллельной вселенной и к нему отношения не имеют. Но однажды мы сходили на концерт одной группы и отец просто влюбился в музыку и музыкантов. Он подписался на них в инсте и понял, что эти парни пара. С тех пор он изменил свое отношение к квирам. Не знаю, неужели музыка так повлияла?! Но он начал свободнее говорить про ЛГБТК+ и даже подкидывать мне темы для статей.

В завершении я хотела бы сказать, что мне бы очень хотелось, чтобы  наконец-то прекратились репрессии сообщества и легализовалось все, что уже легализовано в передовых странах. Чтобы можно было без проблем сделать переход, вступить в брак, усыновить ребенка и так далее.

А ещё я хочу сказать, что среди гетеро есть очень сильная поддержка и она всегда будет на стороне квир персон.

Мы не квіры, але нам не абыякава

 Валік, 38 год, жанаты, мае дачку, да працы ў IT шмат падарожнічаў па Азіі

 Пасля 2020-га быў вымушаны эміграваць  і вырашыў, што калі ўжо маю магчымасць адкрыта падтрымліваць усё, што мне па каштоўнасцях блізка, то гэта трэба абавязкова рабіць.

У Беларусі ў мяне быў знаёмы, з якім мы рабілі агульныя праекты і камунікавалі, і гэты досвед знаёмства з квір асобай, стаў добрым фундаментам для маіх каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.

На першы Прайд у Варшаве, я трапіў выпадкова і ненадоўга, а пасля яго я вырашыў, што на наступны пайду ўжо свядома. На апошнім прайдзе я быў з весялковым бчб сцягам(за што прыйшлося пасля чытаць шмат розных негатыўных каментароў на фэйсбуку). Звычайна я адчуваю моцны гішпанскі сорам за цемру і недасведчанасць гэтых людзей.

Я рос у татальна гамафобным асяроддзі і вельмі рады, што магу паказаць сваёй дачке талерантны погляд на свет

Я ўпэўнены, што 80% з маіх калег і сяброў – сучасныя, разумныя і талерантныя людзі. Сям’я  падтрымлівае мой актывізм, мая жонка — ЛГБТК-фрэндлі КПТ-тэрапеўтка.

Чаго я хачу дабіцца, дык гэта простага разумення, што ЛГБТК-людзі – такія ж, як і ўсе астатнія. Я хачу роўных правоў і адсутнасці дыскрымінацыі.

На мой погляд, грамадства не можа быць свабодным і шчаслівым, пакуль у ім ёсць групы людзей, пазбаўленыя роўных магчымасцяў.

Калі Вам вельмі страшна ці сорамна — надзеньце маску і схадзіце на прайд. Патанцуйце там як след, адчуйце атмасферу ўсеагульнай любові і свята. І калі з’явіцца магчымасць дапамагчы ці падтрымаць – не прапусціце яе.

 

Изображения сгенерированы нейросетью. Промты — Gpress.info

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале