Дрэздан узгадвае пра гамафобны напад год таму

время чтения: 2 мин

Год таму на вуліцы па прычыне нянавісці за гомасэксуальнасць  ісламіст забіў мужчыну. Зямельная сталіца мае намер усталяваць памятны знак, які будзе нагадваць пра ахвяру ЛГБТІ-варажнечае нянавісці.

Дрэздан у панядзелак узгадаў пра тэрарыстычны напад на гомасэксуальную пару з зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія, які адбыўся роўна год таму. 4 кастрычніка 2020 55-гадовы мужчына з Крэфельду загінуў ад удараў нажом, яго партнёр ледзь выжыў. У траўні вярхоўны зямельны суд у Дрэздане прыгаварыў на той час 21-гадовага сірыйца да пажыццёвага зняволення за забойства, замах на забойства і небяспечныя для жыцця цялесныя пашкоджанні. Суд пры гэтым устанавіў асаблівую небяспеку здзейсненага злачынства, што практычна выключае магчымасць датэрміновага вызвалення праз 15 год. Злачынца забіваў па гоманенавісніцкіх матывах.

“Гэты напад быў атакай на наша разуменне сумеснага жыцця. Мы ніколі не можам дапускаць таго, што мадэль адкрытага, дружалюбнага і разнастайнага грамадства можа падвяргацца нападкам, быць скампраметаваная ці нават знішчаная”, — заявіла бургамістр у пытаннях культуры Дрэздану Аннэкатрын Клепш (партыя Левая).

Вахта памяці вечарам у панядзелак

Дрэзданскае абяднанне Крыстафер-Стрыт-Дэй заклікала правесці ўвечары панядзелку вахту памяці на месцы трагедыі. Пры гэтым арганізацыя таксама заклікала не рэагаваць на нянавісць нянавісцю: “У сённяшні дзень нам важна, каб гэты тэрарыстычны напад не стаў інструментам далейшых дзеянняў злачынцаў”, — гаворыцца ў адным з распаўсюджаных у фэйсбуку паведамленняў актывістаў. “Мы не павінны ісці на паваду ў тых, хто штомесяц у нашым горадзе выкарыстоўвае падобныя дзеянні, каб апраўдаць уласную нянавісць да людзей пэўнага паходжання, веравызнання ці колеру скуры”.

Увечары таксама павінен узняцца над дрэзданскім палацам культуры вясёлкавы сцяг. Перад гэтым гарадское кіраўніцтва пастанавіла ўсталяваць на месцы трагедыі памятны знак ахвярам гвалту нянавісці. Фракцыя СвДП стала ініцыятарам такога кроку. “Гэта было больш чым звычайнае забойства чалавека, гэта быў напад на нас усіх”, — так абгрунтаваў гарадскі галава ад СвДП Хольгер Хазэ ініцыятыву. “І такія атакі для многіх дрэзданцаў, на жаль, з’яўляюцца паўсядзённымі”. Канцэпцыя праекту мае быць распрацаваная да 30 сакавіка 2022 году.

 

Также по теме:  Кіраўнік рады гораду Ханаў абараняецца ад крытыкі “парковак разнастайнасці”