Кіраўнік рады гораду Ханаў абараняецца ад крытыкі “парковак разнастайнасці”
Ужо некалькі дзён расце абурэнне трыма падземнымі паркоўкамі, якія былі задуманыя перад усім як знак прызнання разнастайнасці.
Старшыня рады гораду Ханаў Томас Морлак змагаецца з крытыкай створаных нядаўна ў падземным гаражы “парковак разнастайнасці”. “Часткова гамафобныя і варажнечыя ў дачыненні да замежнікаў рэфлексіі зрабілі відавочным, што акцыя была правільнай і неабходнай”, — сказаў гесанскі палітык ад СвДП агенцтву dpa.
У падземным гаражы тыдзень таму былі створаны тры парковачных месцы пад аховай відэакамер і размешчаныя паблізу ад выхадаў. Сцяна ззаду была размаляваная вясёлкавымі фарбамі. У грамадстве аднак узнікла няправільнае меркаванне, што парковачныя месцы прадугледжаныя выключна для прадстаўнікоў асобных груп, а канкрэтна для асоб з ЛГБТІ-супольнасці і мігрантаў, сказаў Морлак, які адначасова з’яўляецца старшынём назіральнае рады Ханаўскага парковачнага таварыства (ХПТ).
“Паркоўкі не з’яўляюцца зарэзерваванымі, яны прадугледжаны для ўсіх і павінны быць знакам разнастайнасці”, — адзначыў Морлак. Шыльда на месцы тлумачыць, што ХПТ такім чынам выказвае сваё перакананне ў неабходнасці талерантнасці і гэта накіравана супраць нянавісці. “Там, дзе гэта тэхнічна магчыма, ствараюцца камфартабельныя і ахоўваемыя камерамі стаянкі для ўсіх частак насельніцтва, для ўсіх кіроўцаў, адзначана на допісе. Адначасова “паркоўкі разнастайнасці” павінны быць у распараджэнні людзей, “якія вымагаюць павышанай абароны і бяспекі ў грамадскай прасторы”.
Абурэнне “экстра-паркоўкамі” для пэўных груп
У апошнія дні медыя і сацсеткі правай арыентацыі справакавалі азлобленасць паркоўкамі, таксама і газета “Bild” абуралася “касой ідэяй з Ханаў” і пісала пра “падземны гараж са спецыяльнымі парковачнымі месцамі для лесбіянак, геяў, трансгендараў і мігрантаў”. Апроч іншага, Эрыка Штайнбах, квір-варажнечая старшыня партыйнай фундацыі АдГ і былая палітык з ХДС, распаўсюдзіла даклад са словамі “раскол грамадства працягваецца”.
Асацыяцыя CSD з Ханаў пры канцы тыдня адрэагавала на крытыку і адмаўленне ў сацсетках і медыя працяглым меркаваннем і падкрэсліла, што гаворка ідзе выключна пра “знак і пасланне”. Асацыяцыя таксама заявіла, што некаторыя спецыяльна няправільна інтэрпрэтавалі пасланне: “У імя меркаванай маралі тут некаторымі каментатарамі выказваюцца абсурдныя стыгматы, а адназначна станоўчыя інтэнцыі мэтанакіравана камуфлююцца за развалам нашай гарадской грамадскасці”.