Евангелічная царква зноў абірае гея ў Рады евангелічных цэркваў Германіі

время чтения: 2 мин

Канвертыт Якаб Ёўсан, які пакінуў каталіцкую царкву па прычыне яе гамафобнасці, зноў стаў чальцом Рады евангелічных цэркваў Германіі (ЕЦГ). Упершыню пратэстанцкую царкву ў Германіі ачоляць дзве жанчыны.

Адкрыты гей прававед Якаб Ёўсан з Дзюссельдорфу другім разам пасля 2015 году на шэсць гадоў абраны ў Раду Евангелічнай царквы Германіі, якая складаецца з шасці асоб. Рада з’яўляецца кіроўным органам царквы і прадстаўляе яе перад грамадскасцю, у тым ліку і пры “каментаванні пытанняў рэлігійнага і грамадскага жыцця”.

50-гадовы Ёўсан з’яўляецца выкладчыкам Рурскага ўніверсітэту ў Бохуме і ад 2018 году дырэктарам-заснавальнікам адзінага ў Германіі “Інстытута царкоўнага працоўнага права”. У сваёй прэтэндэнцкай  прамове на ў большасці віртуальным Сенодзе былы католік назваў сваю гомасэксуальнасць адной з падставаў, чаму ён стаў пратэстантам: “З аднаго боку, падчас маёй тэалагічнай адукацыі я знайшоў яснасць пра маю веру. З іншага боку, я не мог змірыцца з тым, што мая царква не прымае мяне такім, які я ёсць”, — адзначыў Ёўсан.

Далей ён дадаў: “Я больш за 20 год жыву разам з маім мужам. Восем год таму мы з бласлаўлення маёй царквы ўступілі ў партнёрства, тры гады таму, дзякуй шлюбу для ўсіх, мы змаглі ажаніцца”. Пазней ён патлумачыў, што ў складзе Рады ЕЦГ хацеў бы зрабіць унёсак у наданні людзям арыентацыі – а менавіта, “не ў кожным палітычным паўсядзённым пытанні, але там, дзе гэта мае цэнтральнае значэнне ў жыцці”.

У асобе Міхаэля Дзінэра таксама другім разам у Раду ЕЦГ быў абраны мужчына, які ў мінулым выказваўся надзвычай гамафобна і нават разам са сваім Гнадаўэрскім саюзам супольнасцей падтрымліваў “канверсійную тэрапію”.

Тым часам 59-гадовы мужчына адкрыта змяніў сваё меркаванне. Летась у інтэрв’ю evangelisch.de ён заявіў, што падтрымаў блаславенне аднаполых пар. Так, ён сказаў: “Гомасэксульныя людзі ўсур’ёз успрымаюць тое ж самае права на сваю сэксуальнасць, каб быць шанаванымі і любімымі ў грамадзе, быць блаславёнымі і суправоджанымі. Гэта я кажу таксама і ў дачыненні да гомасэксуальных людзей у боскіх рухах і абшчынах, якія ўсё яшчэ баяцца адкрыцца. Гэта кепска”.

Евангелічная царква зноў абірае гея ў Рады евангелічных цэркваў Германіі

Ёўсан абраны старшынём Рады: “Узвалілі на нас цяжкую віну”

Гістарычным для пратэстанцкай царквы з’яўляецца тое, што ў асобах Анэты Куршус і біскупкі Кірстэн Ферс упершыню дзве жанчыны былі абраныя старшынёй і намесніцай старшыні нямецкіх пратэстантаў. Куршус з’яўляецца кіраўніцай вестфальскай зямельнай царквы, якая ў 2019 годзе скасавала забарону на шлюбы для геяў і лесбіянак.

Паводле evangelisch.de, новая старшыня Рады ЕЦГ адзначыла, што царква працяглы час кепска абыходзілася з квір-людзьмі: “Без сумневу, мы тут у царкве ўзвалілі на сябе цяжкую віну. Гэта я ведаю з размоваў з многімі людзьмі, якія пачуваліся тут пакрыўджанымі, незаўважнымі і непрынятымі”. Тут варта было б паглядзець, як паставіцца царква да сваёй віны – незразумела, праз прызнанне віны ці ў нейкай іншай форме.

Куршус змяніла на пасадзе старшыні сяброўскага ў дачыненні да ЛГБТІ Хайнрыха Бэдфард-Штрома, які займаў гэтую пасаду ад 2014 году. Бэдфард-Штром паўтары гады таму назваў “невыноснымі” ЛГБТІ-варажнечыя тырады брэменскага пастара Олафа Латцаля, які між тым быў асуджаны ўнтрыцаркоўнай інстанцыяй за міжнацыянальныя падбухторванні.

 

Также по теме: Священник с мужем стали первой гей парой в Уэльсе