Мастацтва Шындзі Харымура

время чтения: < 1 мин

Шындзі Харымура (Shinji Horimura) – сучасны фігуратыўны мастак з Осакі, Японія. Нарадзіўся ў 1975 годзе.

Цікаўны і авантурны характар мастака зрабіў яго жыццёвы шлях унікальным. Ён правёў адзін год у Аўстраліі ў якасці студэнта па абмене ва ўзросце 17 гадоў, вывучаў антрапалогію (афрыканскія даследаванні) у каледжы і пераехаў у Нью-Ёрк, каб навучыцца дызайну ва ўзросце 25 год. Пасля таго як прапрацаваў дызайнерам вітрын ды інтэр’ераў на працягу 6 гадоў, ён вырашыў зрабіць паварот у сваім жыцці і заняўся вывучэннем традыцыйных практык усходняй медыцыны з выкарыстаннем энергіі Цы, стаў прафесійным тэрапеўтам.
Мастацтва Шындзі Харымура
Пачаў маляваць у 2004 годзе для самавыяўлення, калі быў дызайнерам вітрынаў у Нью-Ёрку. Вынайшаў свой уласны стыль малявання без належнай мастацкай адукацыі.

У 2011 годзе Шындзі вярнуўся ў Японію і пачаў аддаваць больш энергіі свайму мастацтву. У цяперашні час ён выстаўляе свае працы як у Японіі, так і за мяжой.

 

У гомаэратычных працах Харымура адлюстроўвае мужчынскае цела з ламанымі абрысамі, якія фрагментуюцца на абстрактныя ўзоры. На чорна-белых малюнках іх можна прачытаць як татуіроўкі, але каляровыя мастацкія выявы нагадваюць галюцынацыйныя адкрыцці карцінаў амерыканскага мастака Алекса Грэя.

 

Крыніца: johncoulthart.com