Барацьба ў асалоду

время чтения: 2 мин

«Барацьба ў асалоду» (Struggling with Pleasure) — дакументальная выстава пра квір-актывістскі рух у Гётэборгу ў Швецыі ў 2003-2008 гг.

Зафіра Врба Вудскі і Матс Расмарк сабралі фатаграфіі, відэа, флаеры, плакаты і творы мастацтва ад сяброў, каханкаў, з суполак, а таксама з уласных праектаў. Затым яны курыравалі выставу, якая шмат гастралявала ў Швецыі, а пасля ў Даніі, Румыніі, Польшчы, Ізраілі і ЗША.
Барацьба ў асалоду

Тэкст з каталога выставы:
«Мы не маўчым. Мы паказваем свету маляўнічую суполку квір-актывістаў у шведскім Гётэборгу. Людзі змагаюцца і атрымліваюць асалоду ад сваіх намаганняў, набліжаючы прыемныя пераўтварэнні ў грамадстве, ведаючы, што сапраўдныя перамены ніколі не прыходзяць лёгка і што будзе незлічоная колькасць вечарынак, пакуль мы, нарэшце, не зможам адпачыць. Змагацца ў асалоду азначае змагацца ў нашым штодзённым жыцці, знаходзіць радасць і задавальненне ў кампаніі нашых сяброў, ламаць межы і пераўзыходзіць абмежаванні. Гэта азначае пошук новых спосабаў барацьбы за наша права чалавека на шчасце. Гэта азначае адмову ад нуды і руціны, а таксама аднаўленне свету ў гучным крыку кахання, экстазу і задуменнасці, усіх прыемных рэчаў.

 

З найвялікшым задавальненнем мы прыцішваем паняцці сур’ёзнасці, законнасці і парадку, бяспекі, аднастайнасці, нуды ды змрочнасці і самым радасным спосабам скідаем абмежаванні. Мы шукаем кахання і знаходзім сябе. Наша выстава мае на мэце адлюстраваць вельмі прыемнае асяроддзе нізавых квір-актывістаў, часткай якога мы з’яўляемся, і поспех нашай справы ў значнай ступені залежыць ад унёскаў усіх нашых сяброў і каханкаў. Мы пастараліся задакументаваць як мага больш – суполак, мерапрыемстваў і актывістаў, і спадзяемся, што вы, наш дарагі Глядач/Саўтваральнік, знойдзеце ў нашай працы асалоду, захапленне і натхненне. Для ўсіх людзей, якія змагаюцца з задавальненнем.»

Анлайн-версію выставы можна паглядзець тут: http://strugglingwithpleasure.kamplust.se/

Ніжэй прадстаўлена падборка фота пра выставу.

Крыніца