(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Гёста Адрыян-Нільсан

время чтения: 2 мин

Гёста Адрыян-Нільсан (Gösta Adrian-Nilsson), таксама вядомы як GAN (02.04.1884, г. Лунд – 29.03.1965, г. Стакгольм) – шведскі мастак і пісьменнік. Яго лічаць піянерам мадэрнісцкага мастацкага руху ў Швецыі.

Асабістае жыццё

GAN нарадзіўся ў фермерскай сям’і на поўдні Швецыі. Як мастак дэбютаваў у 1907 годзе на мастацкай выставе ў Лундскім універсітэце.

Спярша ён паступіў у тэхнічную вучэльню, а затым у школу Крысціяна Зартмана ў Капенгагене.

Пасля яе заканчэння ў 1913 годзе ён паехаў у Берлін. Там ён пазнаёміўся з абстрактным мастацтвам, футурызмам і кубізмам, што аказала вялікі ўплыў на яго ўласнае мастацтва. Гёста Адрыян-Нільсан стаў піянерам радыкальнага мастацтва ў Швецыі ў 20 стагоддзі.

Гёста Адрыян-Нільсан

Ynglingen och döden (Молодой человек со смертью) (1908). Фота johncoulthart.com

Кар’ера

GAN паўплываў сваёй творчасцю на сябраў Хальмстадскай групы (Halmstadgruppen). Праз свайго старога сябра інжынера-чыгуначніка Эгана Эстлунда GAN уз’яднаўся са сваімі стрыечнымі братамі Аксэлем і Эрыкам Олсанам, а таксама Вальдэмарам Ларэнцанам. У 1928 годзе ён пазнаёміўся са Свенам Джонсанам і Эсаям Торэнам. У далейшым Торэн стаў вялікім прыхільнікам GAN-а. Асабліва на Торэна паўплывала сюррэалістычная фаза творчасці GAN-а, а таксама яго сюжэты па матывах жыцця маракоў.

Пазнейшыя творы GAN-а набліжаліся да рамантызму. Мастак быў натхнёны пейзажыстам Маркусам Ларсанам. Акрамя карцін алеем, ён таксама стварыў некалькі акварэльных работ, пісаў вершы, апавяданні і дзіцячыя кнігі

Той факт, што GAN быў геем, знайшоў адлюстраванне ў многіх яго працах. Напрыклад, перыядычна яго творчасць была сфакусаваная на мараках і абагаўленні мужчынскай сілы. Яшчэ адзін любімы матыў — спартсмены.

У той час гомасексуальная эротыка была адначасова незаконнай і табуяванай у Швецыі, і GAN быў вымушаны весці падвойнае жыццё.

 

Працы GAN-а прадстаўленыя ў Нацыянальным музеі Швецыі (Nationalmuseum), а таксама ў Moderna Museet у Стакгольме, у мастацкім музеі Гётэборга, у мастацкім музеі Мальмё, у Waldemarsudde, а таксама Kulturen у Лундзе. У апошнім са згаданых музеяў працы GAN-а разам з палотнамі Вівьена Нільсана складаюць сталую экспазіцыю мадэрнісцкага мастацтва. Пісьмовая творчасць  GAN-а захоўваецца ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Лундзе.

 

Смерць

GAN памёр у Стакогольме 29 сакавіка 1965 года. Ён быў пахаваны на могілках Norra kyrkogården у Лундзе.

Фота johncoulthart.com

 

Также по теме: Сігстэн Хэргорд