(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Конкурс! J4T AWARDS 2022

Конкурс! J4T AWARDS 2022

время чтения: 2 мин

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ — J4T AWARDS

Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Намінацыі:

  • Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых групаў

У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэюроўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, якія былі апублікаваныя з 1 лістапада 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Спасылку на матэрыял неабходна накіраваць на адрас info@j4t.by з пазнакай “Матэрыял на сацыяльную тэматыку” не пазней як 20 лістапада 2022 года. У лісце таксама трэба ўказаць імя і прозвішча, а таксама кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ.

Лаўрэаты_ткі конкурса атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2023 годзе.

Сярод пераможцаў конкурса мінулых год такія вядомыя беларускія журналісты_ткі як Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч, Вікторыя Біран, Алеся Пясенка, Вольга Шукайла, Яўген Казарцаў.

  • Рэдакцыя года

У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2021 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі, а таксама на вымушанай рэлакацыі.

Намінанты могуць быць высунутыя прадстаўнікамі грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, а таксама чытачамі / гледачамі / слухачамі СМІ.

Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць наступную форму да 20 лістапада 2022 года.

Пераможца будзе вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НКА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

Сярод пераможцаў мінулых гадоў – аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BY.

  • Асоба года 

Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2021 годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

Вынікі прэміі будуць абвешчаныя 10 снежня 2022 года.

 

Крыніца