33 асноўных фільма жахаў ЛГБТК+

33 асноўных фільма жахаў ЛГБТК+

время чтения: 8 мин

Ад моманту з’яўлення фільмаў жахаў, з’явіліся і квір-фільмы жахаў.

Да таго, як гомасексуальнасць была афіцыйна забароненая ў Галівудзе кодэксам вытворчасці, звычайна званым Кодэксам Гэйза, які вызначаў патрабаванні да «маральных стандартаў» у кінафільмах і забараняў кадры «сэксуальных вычварэнняў», легендарны рэжысёр Джэймз Ўэйл закладваў падмурак для амерыканскага жанравага кіно такімі фільмамі, як «Франкенштайн«, «Стары цёмны дом» і «Чалавек-невідзімка«. Гэта быў Ўэйл, гей, які ствараў фільм жахаў паводле свайго вобразу і падабенства і які меў нечаканы касавы поспех, паколькі некаторыя групы лабіравалі Галівуд, каб ён забараніў існаванне квірнасці. На шчасце, яны не былі дастаткова вынаходлівымі, каб прагнаць вялікага дрэннага іншага.

За стагоддзе, якое прайшло ад таго часу, Амерыка стала сусветным лідарам у вытворчасці фільмаў жахаў; гэты жанр стаў бастыёнам для аўтсайдэраў, маргіналаў, людзей, якіх самазваныя суддзі грахоўнасці ператварылі ў монстраў і якія бачылі сябе ў меркаваных «злыднях» у цэнтры гісторыяў, падобных да «Дачкі Дракулы«. У рэдкіх выпадках квір-людзі станавіліся сапраўднымі прататыпамі галоўных герояў, як Тэа ў «Прывідзе«, але толькі пасля таго, як напрыканцы 1960-х гадоў быў адменены кодэкс Гэйза, сексуальнасць па-за рамкамі гетэранарматыўнасці стала больш адкрытай. (Ня кажучы, што ўсё гэта падавалася ў пазітыўным святле, але хваля лесбійскіх вампірак 1970-х, безумоўна, азначала, што пурытане прайгравалі культурныя войны ў гэтым жанры.)

Панаванне Маральнай Большасці за часамі Рэйгана сутыкнулася з крызісам СНІДу, а экцэсы і мітусня 80-х спарадзілі ультрастылёвую і сексуалізаваную засохлую кроў у такіх фільмах, як «Голад» і «Паўсталы з пекла«. Бум індзі-кіно на мяжы тысячагоддзяў супаў са з’яўленнем новага квір-кіно, а эксцэнтрычныя ўлюбёнцы на мяжы паўналецця, такія як «Мэй» і «Здымкі Джынджэр«, сталі альтэрнатывай глянцавым студыйным слэшэрам таго часу.

Цяпер мы можам выбіраць сярод хатняй лесбійскай драмы з удзелам немаўлі-ваўкалака ў «Добрых манерах«, трансфемінісцкага фільму пра вампіраў у «Кусь» або французскага слэшэра, дзеянне якога разгортваецца ў гей порна-супольнасці «Нож у сэрца«. Монстры выйшлі з шафы, і яны ніколі не вернуцца.

Вось нашы асноўныя фільмы жахаў ЛГБТК+ у храналагічным парадку. – Джордан Кручыёла

(Заўвага рэдактара: Мы абнавілі спіс у 2022 годзе, дадаўшы ў яго «Тытан», «Прыгажуня і мяснік» і «Вуліца страху», Частка трэцяя: 1666.)

 

ДАЧКА ДРАКУЛЫ (1936)
63%

Кансэнсус сярод крытыкаў: «Дачка Дракулы» развівае універсальны міф жахаў у цікавым кірунку, але шматслоўны сцэнар і мяккая атмасфера падрываюць яго амбіцыі.

Кароткі змест: Хоць граф Дракула быў знішчаны Ван Гельсінгам (Эдвард Ван Слоўн), якога цяпер судзяць за яго забойства, дачка Дракулы… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Ота Кругер, Глорыя Голдэн, Маргарэт Чэрчыль, Ірвінг Пічэл

Рэжысёр: Лэмбэр Гіліэр

 

ПРЫВІД (1963)
87%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Як псіхалагічны, так і звышнатуральны фільм, «Прывід» — гэта даследаванне характару, ад якога стыне кроў у жылах.

Кароткі змест: Доктар Джон Маркўэй, антраполаг, які цікавіцца псіхічнымі з’явамі, прымае дзвюх адмыслова адабраных жанчынаў у Гіл-Гаўзе (доме на ўзвышку), … [Падрабязна]

У ролях: Джулі Гэрыс, Клэр Блум, Рычард Джонсан, Рас Тэмблін

Рэжысёр: Робэрт Ўайз

 

НАЧНОЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ (1981)
92%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Апантаная і крыважэрная жанчына (С’юзан Тырэл) спрабуе кантраляваць свайго пляменніка, 17-гадовага баскетбаліста (Джымі Макнікал)…. [Падрабязней]

У ролях: Джымі Макнікал, С’юзан Тырэл, Бо Свэнсан, Марсія Л’юіс

Рэжысёр: Ўільям Ашэр

 

ГОЛАД (1983)
54%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Стыльны, але пусты «Голад«- гэта добра зняты вампірскі трылер, у якім эратычныя моманты памылкова прымаюцца за здавальняючую гісторыю.

Кароткі змест: Джон (Дэйвід Боўі) — палюбоўнік цудоўнай несмяротнай вампіршы Мірыям (Катрын Дэнёў), і яго прымусілі паверыць, што… [Падрабязней]

У ролях: Катрын Дэнёў, Дэвід Боўі, С’юзан Сэрэндон, Кліф Дэ Янг

Рэжысёр: Тоні Скот

 

ПРЫВІД ШКОЛЫ ГАМІЛЬТАНА (1987)
56%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Праз дзесяцігоддзі пасля таго, як неразборлівая ў полавых сувязях падлетак Мэры Лу Мэлані (Ліза Шрейдж) гіне падчас няўдалага жарту, яна вяртаецца як дух… [Падрабязней]

У ролях: Майкл Айрансайд, Ўэндзі Ліён, Джасцін Луіс, Ліза Шрэйдж

Рэжысёр: Брус Пітман

 

СПЯЧЫ ЛАГЕР 2: НЯШЧАСНЫЯ АДПАЧЫВАЛЬНІКІ (1988)
55%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Анжэла Бэйкер (Памэла Спрынгсцін), псіхапатычная транссексуалка, збягае з псіхіятрычнай бальніцы і з’яўляецца ў летнім лагеры ў якасці… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Памэла Спрынгсцін, Рэнэ Эстэвес, Тоні Гігінс, Валеры Гартман

Рэжысёр: Майкл А. Сімпсан

 

ПАЎСТАЛЫ З ПЕКЛА (1987)
70%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Створаны на падставе па-д’ябальску унікальнага бачання сцэнарыста і рэжысёра Клайва Баркера, «Паўсталы з пекла» прапануе трывожную — і па-садысцку разумную — альтэрнатыву бессэнсоўнай крыві.

Кароткі змест: Сексуальны вычварэнец  Фрэнк (Шон Чэпмен) ненаўмысна адкрывае дзверы ў пекла, калі спрабуе падрамантаваць скрынку, якую купіў падчас… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Эндру Робінсан, Клэр Гігінс, Эшлі Лоўрэнс, Шон Чэпмэн

Рэжысёр: Клайв Баркер

 

ЛЮТАСЦЬ: КЭРЫ 2 (1999)
24%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Настолькі ён аднаразовы, наколькі незаменны яго папярэднік, фільм «Лютасць: Кэры 2» імітуе сюжэт класічнай гісторыі Стывена Кінга, не дадаючы нічога каштоўнага.

Кароткі змест: Калі яе бліжэйшая сяброўка здзяйсняе самагубства пасля таго, як ёю маніпулюе папулярная публіка, ціхая і начытаная Рэйчэл Лэнг (Эмілі Бергл)… [Падрабязней]

У ролях: Эмілі Бергл, Джэйсан Лондан, Дылан Бруна, Дж. Сміт-Кэмеран

Рэжысёр: Кэт Шы

 

ЗДЫМКІ ДЖЫНДЖАР (2000)
90%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Моцны жаночы акцёрскі склад і з’едлівая сатыра на падлеткавае жыццё робяць «Здымкі Джынджэр» значна больш запамінальным, чым звычайны фільм пра ваўкалакаў — або падлеткавы фільм.

Кароткі змест: Гісторыя двух сясцёр-ізгояў, Джынджэр (Кэтрын Ізабель) і Брыджыт (Эмілі Перкінз, у бязмозглым прыгарадным мястэчку Бейлі… [Падрабязней]

У ролях: Эмілі Перкінз, Кэтрын Ізабель, Крыс Лемчэ, Мімі Роджэрс

Рэжысёр: Джон Фосетт

 

МЭЙ (2002)
70%

Кансэнсус крытыкаў: Фільм-слэшэр вышэй сярэдняга.

Кароткі змест: Юная няўдачніца Мэй (Анджэла Бэціс) перажыла цяжкае дзяцінства з прычыны свайго лянівага вока. І хоць кантактныя лінзы дапамаглі… [Падрабязней]

У ролях: Анжэла Бэціс, Джэрэмі Сіста, Анна Фэрыз, Джэймз Дзюваль

Рэжысёр: Лакі МакКі

 

СЕМЯ ЧАКІ (2004)
33%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Аддайце належнае «Семю Чакі«за тое, што фільм пайшоў шляхам павелічэння абсурднасці, нават калі канчатковыя вынікі на самай справе не такія ўжо смешныя або займальныя.

Кароткі змест: Пяшчотны Глен (Білі Бойд) — лялька-чэрававяшчальнік, атожылак злой лялькі Чакі (Брэд Дурыф) і яго лялечнай нявесты… [Падрабязней]

У ролях: Джэніфер Цілі, Брэд Дурыф, Білі Бойд, Рэдман

Рэжысёр: Дон Манчыні

 

УГОДА (2006)
46%

Кансэнсус сярод крытыкаў: «Угода» знятая як падлеткавая мыльная опера, поўная сімпатычных асобаў, ненатуральнай гульні, смяхотных дыялогаў і невялікага саспенсу.

Кароткі змест: У 17 стагоддзі пяць сем’яў, якія валодаюць звышнатуральнымі здольнасцямі, заключаюць угоду пра маўчанне. У рэшце рэштаў, адну сям’ю, якая прагне ўлады, выганяюць… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Стывен Стрэйт, Тоўбі Хэмінгўэй, Чэйс Кроўфорд, Тэйлар Кітч

Рэжысёр: Рэні Гарлін

 

ДАЗВОЛЬЦЕ ЎВАЙСЦІ (2008)
98%

Кансэнсус сярод крытыкаў: «Дазвольце ўвайсці» ажыўляе, здавалася б, заезджаны вампірскі жанр, удала змешваючы страхоцці з асэнсаваным расповядам.

Кароткі змест: Калі Оскар (Карэ Хедэбрант), чуллівы 12-гадовы хлопчык, з якога здзекуюцца і які жыве са сваёй маці ў прыгарадзе ў Швецыі, сустракае свайго новага суседа,… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Карэ Хедэбрант, Ліна Леандэрсан, Пэр Рагнар, Гэнрык Даль

Рэжысёр: Томас Альфрэдсан

 

ОТА; АБО Ў КАМПАНІІ З МЕРЦВЯКАМІ (2008)
50%

Кансэнсус сярод крытыкаў: «Ота, або ў кампаніі з мерцвякамі» грае на правакацыйных моцных баках сцэнарыста і рэжысёра Бруса Ля Бруса, але сам фільм падаецца расчаравальна меншым, чым сума яго частак.

Кароткі змест: Зомбі-гею (Джэй Крысфар) атрымоўваецца зняцца ў фільме жахаў…. [Падрабязней]

У галоўных ролях: Джэй Крысфар, Катарына Клевінгхауз, Кетыг Бём, Марсэль Шлют

Рэжысёр:: Брус Ля Брус

 

ЦЕЛА ДЖЭНІФЕР (2009)
45%

Кансэнсус сярод крытыкаў: ў «Целе Джэніфер» часам сустракаюцца разумныя дыялогі, але яго прэтэнзія на фільм жахаў/камедыю ў канчатковым рахунку не мае дастатковага грунту, бо ў ім бракуе смешных момантаў або страшылак.

Кароткі змест: Калі дэман авалодвае ёю, школьная красуня Джэніфер (Мэган Фокс) звяртае галодную ўвагу на хлопцаў, якія ніколі… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Мэган Фокс, Аманда Зайфрыд, Джоні Сіманс, Адам Броўдзі

Рэжысёр: Карын Кусама

 

УСЕ ЗАЎЗЯТАРКІ ПАМРУЦЬ (2013)
48%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Фільм «Усе заўзятаркі памруць» імкнецца зрынуць каноны фільмаў жахаў, але ў канчатковым выніку становіцца ахвярай многіх тых жа трэшавых клішэ, якія ён спрабуе высмеяць.

Кароткі змест: Бунтоўны падлетак пераконвае заўзятарак адсунуць капітана футбольнай каманды, пакуль не ўзнікне звышнатуральная праблема… [Падрабязна]

У галоўных ролях: Кейтлін Стэйсі, Сіяна Сміт-Макфі, Брук Батлер, Аманда Грэйс Купер

Рэжысёры: Лакі МакКі, Крыс Сівертсан

 

НЕЗНАЁМЕЦ ЛЯ ВОЗЕРА (2013)
94%

Кансэнсус сярод крытыкаў: эратычны, разумны і са змрочным гумарам фільм «Незнаёмец ля возера» прапануе карысны відовішча для дарослых кінаманаў у пошуках драмы, што прымушае задумацца.

Кароткі змест: Франк улюбляецца ў Мішэля, прывабнага, моцнага і смяротна небяспечнага мужчыну…. [Падрабязней]

У галоўных ролях: Франсўа-Рэно Лябарт, П’ер Дэлядоншан, Крыстоф Паў, Патрык Д’асумсаа

Рэжысёр: Ален Гірадзі

 

ЛАЙЛ (2014)
100%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Гора Ліі ад смерці яе малога сына ператвараецца ў параною, калі яна пачынае падазраваць, што яе суседзі з’яўляюцца часткай… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Габі Гофман, Інгрыд Юнгерман, Элеанора Гопкінс, Рэбека Стрыт

Рэжысёр: Ст’юарт Торндайк

 

СЫРОЕ (2016)
93%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Злавесны гвалт і эратызм фільму «Сырое» адпавядаюць сваёй назве, але яны падмацаваныя захапляльнай атмасферай і глыбокім сімвалізмам, якія захоўваюцца яшчэ доўга пасля таго, як правакацыйныя візуальныя эфекты знікаюць.

Кароткі змест: Строгая вегетарыянка Жусцін (Гаранс Марылье) сутыкаецца з дэкадэнцкім, бязлітасным і небяспечна панадлівым светам падчас сваёй першага тыдня ў ветэрынарнай школе…. [Падрабязней]

У галоўных ролях: Гаранс Марылье, Эля Румпф, Раба Наіт Уфеля, Лёран Люка

Рэжысёрка: Джулія Дзюкурно

 

МОРА ЗВОДЗІЦЬ З ГЛУЗДУ (2017)
81%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Драма пра надыход паўналецьця з нечаканымі паваротамі, фільм «Мора зводзіць з глузду» пераадольвае некаторыя нязграбныя моманты з цалкам выразнымі персанажамі, увасобленымі ў жыццё дзякуючы моцнай акторскай працы.

Кароткі змест: 15-гадовая Мія сутыкаецца з ашаламляльнай трансфармацыяй. Яе цела радыкальна мяняецца, і, нягледзячы на адчайныя спробы спыніць гэты працэс,… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Люна Ведлер, Зоэ Пастэль Гольтгойцэн, Рэгуля Гровілер, Георг Шарэг

Рэжысёр:: Ліза Брульман

 

ЗМРОК (2017)
93%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Двух мужчын пераследуюць іх мёртвыя стасункі… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Б’ёрн Стэфансан, Сігурдур Тор Оскарсан, Гудмундур Олафсан, Адальб’ёрг Арнадоцір

Рэжысёр: Эрлінгур Тародсэн

 

ТЭЛЬМА (2017)
92%

Кансэнсус сярод крытыкаў: “Тэльма” гуляе з жанравымі клішэ нечаканым чынам, ствараючы выкручаста прадуманы звышнатуральны трылер, які пакідае доўгі след.

Кароткая апісанне: Студэнтка каледжа пачынае адчуваць моцныя сударгавыя прыпадкі падчас вучобы ва ўніверсітэце ў Осла, Нарвегія. Яна хутка даведваецца, што…  [Падрабязней]

У галоўных ролях: Эйлі Гарбо, Кая Ўілкінс, Гэнрык Рафаэльсэн, Элен Дорыт Пэтэрсэн

Рэжысёр: Ёахім Трыер

 

ШТО ТАБЕ ТРЭБА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ (2018)
80%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Разумны і стылёвы фільм з добрай гульнёй актораў «Што табе трэба для жыцця«даказвае, што ўсё яшчэ магчыма плесці захапляльную гісторыю жахаў, прынцыпова не змяняючы звыклую формулу.

Кароткі змест: Джэкі і Жуль — пара, якая святкуе сваю першую гадавіну ў адасобленым лясным доміку, які належыць сям’і Джэкі… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Ганна Эмілі Андэрсан, Брытані Элен, Марта Масісак, Джоуі Кляйн

Рэжысёр:: Колін Мінігэн

 

ДЗІКІЯ ХЛОПЦЫ (2017)
91%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Дэбют сцэнарыста і рэжысёра Бертрана Мандзіко «Дзікія хлопцы» уражвае шырынёй сваіх амбіцыяў і майстэрствам, з якім яны часта трыумфальна рэалізуюцца.

Кароткі змест: На пачатку 20-га стагоддзя пяцёра дзяцей на востраве Рэюньён здзяйсняюць жорсткае злачынства. Як… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Крыстоф Біе, Палін Лёрыяр, Сэм Лувік, Эліна Ловенсан

Рэжысёр: Бертран Мандзіко

 

ДОБРЫЯ МАНЕРЫ (2017)
96%

Аднадушнасць крытыкаў: «Добрыя манеры» спрытна жанглюе разрозненымі танальнымі пераходамі, дэманструючы пры гэтым выключна разумны і чуллівы погляд на жаночыя ўзаемадачыненні.

Кароткі змест: Таямнічая і багатая жанчына наймае самотную жанчыну, якую завуць Клара, каб тая прыглядала за яе будучым дзіцём… [Падрабязней]

У ролях: Ізабель Зуа, Марыяры Эстыяна, Сіда Марэйра, Мігель Лоба

Рэжысёр: Джуліяна Рохас, Марка Дзютра

 

СУСПІРЫЯ (2018)
65%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Фільм «Суспірыя» закранае дрыготкія тэмы з крыклівай энергіяй, прапаноўваючы досвед, які смела ідзе на канфрантацыю — але дакладна не для ўсіх.

Кароткі змест: Маладая амерыканская танцорка С’юзі Бэніён прыязджае ў Берлін 1970-х гадоў на праслухоўванне ў сусветна вядомую танцавальную кампанію Helena Markos Dance Co. Калі яна… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Дакота Джонсан, Тыльда Сўінтан, Міа Гот, Анжэла Ўінклер

Рэжысёр:: Лука Гуадан’іна

 

КУЛЬМІНАЦЫЯ (2018)
69%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Складаны і ў роўнай ступені карысны фільм «Кульмінацыя» прадстаўляе свайго сцэнарыста-рэжысёра Гаспара Ноэ, які працуе паблізу свайго тэхнічна бліскучага і візуальна адметнага піку.

Кароткае аппісанне: Калі ўдзельнікі танцавальнай трупы патрапляюць у пустую школу, запраўленая наркотыкамі сангрыя прыводзіць да ператварэння іх вясёлай рэпетыцыі ў… [Падрабязна]

У галоўных ролях: Сафія Бутэля, Рамэн Гіермік, Суэйла Якуб, Кідзі Смайл

Рэжысёр: Гаспар Ноэ

 

НОЖ У СЭРЦА (2018)
80%

Касэнсус сярод крытыкаў: «Нож у сэрца» выклікае вострыя пачуцці ў натхняльным джала на падставе гісторыі з дзёрзкім выклікам, якая няўхільна і паспяхова ідзе вызначаным шляхам дзякуючы сваім стылёвым вартасцям.

Кароткі змест: Летам 1979 года парыжскі рэжысёр Ан становіцца прадзюсарам трэцягатунковых гей-порна. Пасля таго, як яе рэдактарка і палюбоўніца… [Падрабязна]

У галоўных ролях: Ванэса Парадзі, Кейт Моран, Нікаля Моры, Джонатан Жэнэ

Рэжысёр: Ян Гансалес

 

КУСЬ (2019)
91%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Кансэнсусу пакуль няма.

Кароткі змест: Трансгендарная дзяўчынка-падлетак змагаецца за выжыванне пасля таго, як яна закахалася ў чатырох дзіўных вампірак-феміністак…. [Падрабязней]

У ролях: Ніколь Мэйнз, М.К. Гэйні, Дыяна Гопер, Джэймс Пэкстан

Рэжысёр: Брэд Майкл Элмор

 

ДАСКАНАЛАСЦЬ (2018)
71%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Маючы найперш пару выбітных сцэнаў, «Дасканаласць» — гэта разумны, захапляльны трылер, які спалучае свае дзікія павароты з вострым досціпам.

Кароткі змест: Праблемны музычны вундэркінд і новая зорная вучаніца ўступаюць на злавесны шлях…. [Падрабязней]

У галоўных ролях: Элісан Ўільямс, Логан Браўнінг, Стывен Вэбэр, Элейна Гафман

Рэжысёр: Рычард Шэпард

 

ПРЫГАЖУНЯ І МЯСНІК (2020)
83%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Займальны слэшэр з гендарным ухілам і трукамі са зменай целаў, гэтая камедыя жахаў жанглюе жанрамі з мудрагелістымі пацешнымі вынікамі.

Кароткі змест: Сямнаццацігадовая Мілі Кеслер бавіць свае дні, спрабуючы перажыць выпускны клас і жорсткія дзеянні атачальнага натоўпу. Але… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Вінс Вун, Кэтрын Н’ютан, Кэці Фінэран, Селеста О’Конар

Рэжысёр: Крыстафер Лэндан

 

ТЫТАН (2021)
90%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Захапляльны, правакацыйны і арыгінальны фільм«Тытан» пацвярджае выбітна трывожнае бачанне сцэнарысткі і рэжысёркі Джуліі Дзюкурно.

Кароткі змест: Тытан — метал з высокай тэрмаўстойлівасцю і карозіяй, сплавы з высокай трываласцю на расцяжэнне, часта выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх пратэзах, паколькі… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Агата Русэль, Вэнсан Лэндан, Гаранс Марылье, Ляіс Салямэ

Рэжысёрка: Джулія Дзюкурно

 

ВУЛІЦА СТРАХУ, ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ: 1666 (2021)
89%

Кансэнсус сярод крытыкаў: Вуліца страху, частка трэцяя: 1666«адпраўляе серыю слэшэру назад у часе для заключнай часткі трылогіі, якая завяршае падзеі на высокай ноце енкаў.

Кароткі змест: Вытокі праклёну Сары Фаер нарэшце раскрываюцца, калі гісторыя здзяйсняе поўны цыкл у ноч, якая змяняе… [Падрабязней]

У галоўных ролях: Кіяна Мадэйра, Эшлі Цукерман, Джыліян Джэйкабз, Алівія Ўэлч

Рэжысёр: Лі Яняк

 

Читай по теме: Зак Эфрон и его гей-мем о жизненном цикле миллениалов-геев