Аўганец-гей які ўцёк ад талібаў,

ЛГБТ-аўганец які ўцёк ад талібаў, «паспяхова дабраўся да Канады»

время чтения: 2 мин

У сваім інтэрв’ю для выдання «Attitude» у жніўні мінулага году, Ахмадула распавёў, што яго бойфрэнд быў забіты тыднем раней.

Аўтар: Элістэр Джэймс

Крыніца: attitude.co.uk

Выданне вельмі рады паведаміць, што аўганец-гей, з якім мы размаўлялі ў мінулым годзе, калі ён спрабаваў уцякчы з Аўганістану пасля захопу ўлады талібамі, паспяхова дабраўся да Канады.

Гэтую навіну пацвердзіў журналіст Білі Стоквэл у чацвер 29 верасня. Білі, які ў мінулым годзе камунікаваў з Ахмадулам (несапраўднае імя) для свайго артыкулу ў «Attitude», пацвердзіў у Твітэры, што Ахмадула “нарэшце, нягледзячы ні на што, дабраўся да Канады». Ён чатыры разы вышмыгваў ад талібаў».

Гэта выдатная навіна — выкараскацца з такой жахлівай сітуацыі. Ахмадула распавёў у інтэрв’ю для «Attitude», што «ўсе аўганцы і мае сваякі ненавідзяць мяне. Калі хто-небудзь убачыць маю асобу або імя, яны паведамяць талібам».

За тыдзень да размовы з намі, яго партнёр быў забіты талібамі. “Спачатку яны вывелі яго з хаты, збілі, а потым — абезгаловілі. Талібы сказалі, што гэта тое, што мы робім з ЛГБТ+, каб паказаць прыклад».

Гісторыя Ахмадулы вельмі кранальная. «Ён быў маім сусветам. Мы пазнаёміліся на першым курсе ўніверсітэту. Спачатку мы былі проста аднакурснікамі, а потым мы сталі найлепшымі сябрамі, бо ў нас было так шмат чаго агульнага – музычныя густы, улюблёная ежа, улюблёны фільм, усё.

«Кожны раз, калі ў нас быў перапынак, мы заўсёды хадзілі ў кавярню і разам смяяліся, слухаючы песні. Мы былі такія шчаслівыя. Цяпер я згублены і зламаны. Я тут зусім адзін. Ён быў для мяне ўсім, і я страціў яго».

Да вываду войскаў ЗША з Аўганістану і захопу ўлады талібамі суддзя руху «Талібан» Гюль Рахім заявіў, што трохметровыя сцены будуць абрынутыя на мужчынаў, якія займаюцца аднаполым сексам у тых частках Аўганістану, якія кантралююцца ісламісцкай групоўкай. Альтэрнатывай было закідванне камянямі.

«Для гомасексуалаў можа быць толькі два пакаранні: або закідванне камянямі, або ён павінен стаяць за сцяной, якая абрынецца на яго. Сцяна павінна быць вышынёй ад 2,5 да 3 метраў», — сказаў Гюль нямецкай газеце Bild.

Талібан — фундаменталісцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, заснаваная ў 1994 годзе. З 1996 па 2001 год яна ўтрымлівала ўладу прыкладна над 66% тэрыторыі Аўганістану, дзе навязвала строгую версію законаў шарыяту. У 2001 годзе яна была адхіленая ад улады сіламі кааліцыі на чале з ЗША і вярнулася да ўлады пасля сыходу ЗША ў жніўні мінулага году.

Ахмадула, чые бацька і брат таксама загінулі падчас гвалтоўнага пераймання ўлады талібамі, распавёў, што ён двойчы спрабаваў пакончыць з сабой, але памяць пра ягонага партнёра падтрымлівала яго.

Падчас сваіх спробаў збегчы ён атрымаў нажавое раненне, і яму давялося чакаць 10 гадзін па калена ў вадзе ў аэрапорце Кабулу.

Ён таксама сказаў «Attitude», што беспаспяхова спрабаваў звязацца з ЛГБТК-арганізацыямі і пасольствамі.

“Ці буду я калі-небудзь вольны і шчаслівы, як іншыя прадстаўнікі ЛГБТ+?” — спытаў нас Ахмадула. Мы спадзяемся, што цяпер ён можа крочыць гэтым шляхам.

Рэагуючы на навіну пра тое, што Ахмадула ў бяспецы, аўганскі ЛГБТК-актывіст Нэмат Садат, які дапамагаў Ахмадулу з уцёкамі, напісаў у нэце: «Ахмадулу было цяжэй за ўсё эвакуявацца з Аўганістану.

«Ён быў «найбольш шуканым» з талібаўскага спісу на забойства прадстаўнікоў ЛГБТ+, і мы патрацілі месяцы, спрабуючы дапамагчы яму выбрацца з сутарэнняў, канаваў, дахаў, закінутых дамоў і лясоў, пакуль не выцягнулі яго адтуль!”

Міжнародная арганізацыя па міграцыі нядаўна пацвердзіла, што ад жніўня 2021 году 20000 аўганскіх бежанцаў дабраліся да Канады.

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале