(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');
Улады Беларусі нагнятаюць гамафобную істэрыю

Улады Беларусі нагнятаюць гамафобную істэрыю

время чтения: < 1 мин

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі, правяла прамую тэлефонную лінію да Дня маці. Яна прысвяціла яе «традыцыйным» каштоўнасцям.

Як сцвярджае Качанава, ёй сёння тэлефанавалі бацькі, заклапочаныя прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў у інтэрнэце.

«Былі прапановы аб рэгуляванні інфармацыйнай сферы. Бацькі занепакоеныя тым, што ў інтэрнэце дзеці могуць убачыць прапаганду нетрадыцыйных каштоўнасцяў.

Канешне, мы, як заканадаўцы, павінны думаць пра гэта. Бо людзі кажуць: Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром, мы непакоімся за лёс нашых дзяцей.

У Беларусі гэтага няма, але мы бачым, наколькі інфармацыйная прастора насычана рознымі негатыўнымі падыходамі. І, вядома, нас не можа гэта не турбаваць», — распавяла яна, перадае БелТА.

Апошнім часам улады і прапаганда заклапаціліся пра «традыцыйныя» каштоўнасці. Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць «папулярызацыю ідэі бяздзетнай сямейнай пары». А ў Генпракуратуры паабяцалі ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры.

Крыніца

 

Улады Беларусі нагнятаюць гамафобную істэрыю

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале