Як квір пара з Мінска знайшла бяспеку і свабоду ў Швецыі

Як квір пара з Мінска знайшла бяспеку і свабоду ў Швецыі

время чтения: 3 мин

Для многіх ЛГБТК+ з Беларусі жаданне жыць адкрыта і пры гэтым адчуваць сябе ў бяспецы застаецца недасяжнай марай. Аднак для 26-гадовай Машы і 25-гадовай Ані, пары з Менску, гэтая мара стала рэальнасцю ў 2019 годзе, калі яны паступілі ва ўніверсітэт Эскільстуны.

Пакаштаваць еўрапейскага жыцця дзяўчат падштурхнуў дзядзька Машы — адкрыты гей, які пакінуў Беларусь амаль 20 гадоў таму. Дзяўчаты выправіліся ў Швецыю на вучобу, аднак разглядалі пераезд не толькі як шанец атрымаць добрую адукацыю, але і як магчымасць пачаць жыццё наноў. Для гэтага прыйшлося вырашыцца на расстанне з блізкімі людзьмі і страту звыклай руціны.

 Маша:  Мне было даволі проста прыняць гэтае рашэнне. Страшна? Так, і вельмі. Але я ведала, што раблю гэта для будучай сябе. У Беларусі нас ніколі не прынялі б такімі, якія мы ёсць. Мая рэлігійная мама нават чуць нічога не хацела пра маю арыентацыю, хаця цудоўна ўсё ведала. Дый сама сітуацыя ў Беларусі, дзе «выбары ёсць, але выбару няма», надта на мяне ціснула. Я проста хацела кудысьці ўцячы.

 Аня:  У той час як у Машы там была хоць нейкая радня, у мяне не было нікога. Пакаваць сваё жыццё ў дзве валізкі і з’язджаць у іншы свет, дзе ты нічога не ведаеш, жудасна цяжка. Я два тыдні плакала па начах перад ад’ездам, думала, не дамо рады. І на падкорцы адклалася сказанае бацькамі «дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся». Акрамя бабулі, ніхто з сям’і не падтрымаў мяне.

Да пераезду: «Здавалася, што так будзе заўжды»

 Маша:  Ёсць у квір-колах такі выраз — «жыць у шафе», што значыць хавацца, быць кімсьці, акрамя сябе. Мусіць, так я і апісала б сябе ў Беларусі: не казала лішняга, не апраналася, як хацела, ды нават за руку Аню на вуліцы ніколі не трымала. Часам я думала, што, можа, так і мусіць быць. У Беларусі я была гатовая здацца.

 Аня:  Дарэчы, памятаю сітуацыю, як мы з Машай шукалі здымную кватэру ў Менску. Штораз мы чулі: «Ой, дзве дзяўчынкі? А мужыкоў вадзіць не будзеце?» Я ўвесь час хацела сказаць, што мужыкі нас не цікавяць у прынцыпе, але калі б я так адказала — мы б, напэўна, ніколі не знайшлі жытло.

Бацькі таксама задавалі занадта шмат пытанняў пра Машу, хаця відавочна не былі гатовыя пачуць праўду. Было вельмі цяжка, і мне таксама часам здавалася, што так будзе заўжды.

— Чаму вы абралі Швецыю і менавіта Эскільстуну? Як увогуле адважыліся на пераезд?

 Маша:  Дзядзька ўвесь час клікаў мяне ў госці. Я ўпершыню паехала туды, калі мне было пятнаццаць, і ў Стакгольме мой свет перакуліўся. Ужо тады людзі маглі апранацца, як жадаюць, хадзіць у гей-клубы, цалавацца на публіцы. Мне гэта здавалася немагчымым. А дзядзька ўвесь час казаў, што калі раптам я захачу з’ехаць, ён будзе побач. І ён сапраўды быў, дапамагаў нам на кожным этапе: ад паступлення да пошуку кватэры.

* Эскільстуна (Eskilstuna) — горад у цэнтральнай Швецыі. У 2020 годзе тут жылі 69 948 чалавек: гэта супастаўна з беларускімі Слуцкам, Рэчыцай ці Светлагорскам. У Эскільстуне размешчаныя некалькі падраздзяленняў канцэрна Volvo. Тут функцыянуе частка Мелардаленскага ўніверсітэта (ВНУ працуе таксама ў суседнім Вестэросе). Яшчэ горад вядомы накіраванасцю на зялёную эканоміку і моцнай гандбольнай камандай.

Як квір пара з Мінска знайшла бяспеку і свабоду ў Швецыі
Як квір пара з Мінска знайшла бяспеку і свабоду ў ШвецыіЯк квір пара з Мінска знайшла бяспеку і свабоду ў Швецыі

Фота Эскільстуны © Nazrin Babashova, unsplash.com


— Ці былі сумневы перад тым, як з’ехаць? Што стала вырашальным фактарам?

 Аня:  Я сумнявалася да апошняй секунды. Калі мы чакалі абвестку на рэйс з чамаданамі на руках, я ў чарговы раз спытала: «Можа, не паедзем?» — мяне проста калаціла. З’язджала з цяжкім сэрцам, бо ніхто з сям’і не верыў, што я прыжывуся ў Швецыі. Але збольшага гэта і падагравала мяне давесці, што яны не маюць рацыі. Плюс я вельмі хацела, каб у нас з Машай было жыццё, якое мы хацелі. Вярнуцца дадому можна заўсёды.

Чытаць увесь тэкст

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале