Анёлы з Усходу: транс* культура і эстэтыка Усходняй Еўропы на мяжы XX – XXI стагоддзяў (досвед Украіны, Беларусі і Малдовы)

Анёлы з Усходу: транс* культура і эстэтыка Усходняй Еўропы на мяжы XX – XXI стагоддзяў (досвед Украіны, Беларусі і Малдовы)

время чтения: 6 мин

Транс* ідэнтычнасць і эстэтыка знайшлі розныя формы выражэння ў перфарматыўным мастацтве посткамуністычных краін: у характарах персанажаў, іх знешнім выглядзе і паводзінах, у адкрытых і схаваных кантэкстах ці інтэрпрэтацыі стылю.

У цэлым, з’яўленне квір-вобраза на сцэнах Украіны, Беларусі і Малдовы стала магчымым дзякуючы дэмакратызацыі грамадскага жыцця напрыканцы 1980-х – у пачатку 1990-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд у мастацкай і штодзённай культуры паступова нармалізуюцца пачуццёвасць, інтымнасць, тонкая псіхалогія і раней невядомая адкрытасць да ўнутранага свету гераіні ці героя.

Бэрта

Пасля распаду СССР Расія атрымала ў спадчыну прапагандысцкую машыну цэнтральнага тэлебачання, і ўплыў расійскай масавай культуры на незалежныя нацыянальныя рэспублікі ў 1990-я і 2000-я гады застаецца велізарным. Яшчэ адзін важны фактар заключаецца ў тым, што да 2010-х гадоў веды пра гендэрную тэорыю ў постсавецкіх краінах не былі шырока распаўсюджаныя, нават сярод актывістаў ЛГБТК+. Такім чынам, у свядомасці большасці квір-людзей трансгендэрнасць была непарыўна звязана з гомасэксуальнасцю, і для звычайнага спажыўца культурнага прадукту гэта стаўленне застаецца нязменным і па сённяшні дзень.

У сувязы з гэтым цікавы творчы вопыт Барыса Маісеева (1954, Магілёў, БССР – 2022, Масква, РФ) – савецкага і расійскага танцора, артыста і поп-выканаўцы беларускага паходжання. Пасля камінг-аўту як гей ён актыўна выкарыстоўваў транс*-вобраз і эстэтыку на сцэне, адпавядаючы духу свайго часу. Яго танцавальнае трыа «Экспрессия» выступала з Алай Пугачовай, савецкай суперзоркай і гей-іконай, а з 1988 года працавала ў Італіі, Францыі і ЗША. Там Маісееў адкрыў для сябе жыццё начных гей-клубаў, мастацтва drag-queens, eurodance, rave i rap. У пачатку 1990-х гадоў ён вярнуўся ў Расію.

Анёлы з Усходу: транс* культура і эстэтыка Усходняй Еўропы на мяжы XX – XXI стагоддзяў (досвед Украіны, Беларусі і Малдовы)

Кампазітар, паэт і музычны прадзюсар Віктар Чайка прапанаваў Майсееву спрэчны квір-праект «Дитя порока». Дэбютны альбом Барыса Майсеева з такой жа назвай, на якім танцор не спявае, а драматычна дэкламуе песні або выконвае іх у стылі заходніх рэпераў, выйшаў у 1996 годзе і карыстаўся велізарнай, скандальнай папулярнасцю ў былым СССР. Найбольш вядомыя сінглы з альбома: «Дитя порока», «Танго-кокаин», «Эгоист», «Я любовь свою навещу в раю». У канцэртна-тэатралізаваных праграмах у падтрымку альбома (спектакль «Дитя прока» 1995 г. і эліт-шоў «Падший ангел» 1996 г.) Барыс называе сябе Бертай і выступае як gender-queer-drag-queen. Сёння, несумненна, цяжка паверыць у мінулыя поспехі расійскай квір-сцэны…

Кансерватыўны тэатр

На мяжы 1990-х і 2000-х гадоў вобраз квір-персанажаў у тэатры ў асноўным прадстаўляўся ў святле ксенафобіі. Тэндэнцыя да дыскрымінацыйнай рэпрэзентацыі ЛГБТК+ у кансерватыўным рэпертуарным тэатры ў значнай ступені захавалася і да сённяшняга дня. Cross-dressing цысгендарных мужчын – звычайная з’ява ў постсавецкім забаўляльным тэатры.

Аднак у папулярных камедыйных пастаноўках гэта ў асноўным набывае негатыўныя канатацыі, падтрымліваючы публічную трансфобную рыторыку. Старамодныя «фарсы з пераапрананнем», такія як «Leading Ladies» Кэна Людвiга або «Charley’s Aunt» Волтара Брэндана Томаса, з’яўляюцца сапраўднымі хітамі ў гэтым жанры: напрыклад, «Примадонны, или В театре только девушки» у Дзяржаўным рускім драмтэатры імя А. Чэхава ў Кішынёве ці «Здрастуйте, я ваша тітонька!» у Кіеўскім акадэмічным тэатры «Актор».

Belarus Free Theater

Значны ўнёсак у пазітыўныя змены ў вобразе ЛГБТК+ зрабілі незалежныя эксперыментальныя тэатры, якія пачалі развівацца ў сярэдзине 2000-х – 2010-х гадах. Творчасць міжнароднай кампаніі «Belarus Free Theater» заснаваная на прынцыпах свабоды слова і засяроджваецца на сацыяльнай справядлівасці і барацьбе за правы асобы.

Адзіны ў гісторыі беларускага тэатра дакументальна-гістарычны спектакльпра лёс трансгендэрных людзей – «Счастливого Рождества, мисс Мидоус…» (драматург, рэжысёр, мастак – Уладзімір Шчэрбань, прэм’ера – 2013, Вялікабрытанія). Падчас працы над нім творцы «Свабоднага тэатра» праводзіла даследаванне «трэцяга полу» у экспедыцыях па Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. У канчатковую тэксту ўвайшлі гісторыі асоб з Ганы, Тайланда, Малайзіі, Індыі, Сербіі, Албаніі, Вялікабрытаніі, Расіі, Беларусі і іншых краін, а таксама фрагменты твораў Авідзія і Платона.

Гісторыя трасгендэрнай жанчыны, якая выкладала ў пачатковай школе ў графстве Ланкашыр, становіцца каркасам, на які нанізваецца мноства лёсаў. Спектакль можна назваць «энцыклапедыяй сусветнай транс* культуры». Стваральнікі звяртаюць увагу глядзельні на такія культурныя феномены, як хіджра ў Індыі, бурнеша ў Албаніі, прымусовая фемінізацыя мужчын з ніжэйшай турэмнай касты ў СССР, шлях сучаснай трансгендэрнай топ-мадэлі Андрэі Пежыч з Босніі і Герцагавіны.

«Spălătorie»

Тэатр быў заснаваны ў Кішынёве ў 2010 годзе Нікалетай Есіненку, Дарыянай Талмазан, Ірынай Вакарчук, Віарэлам Пахомі і Норай Дараган. Да 2017 года тэатр выступаў у Кішынёве ў ЛГБТК+-фрэндлі бары «Beetlejuice», які быў асабістым прадпрымальніцкім праектам артыстак тэатра. Пазней, з-за фінансавых і арганізацыйных праблем, пляцоўку давялося закрыць, а тэатр працягнуў сваю працу ў Германіі. «Spălătorie» развіваецца як палітычны тэатр, выступаючы супраць усіх формаў ды скрымінацыі, супраць капіталізму і неалібералізму. Адсюль паходзіць і яго назва (на румынскай – «Пральня»), якая падкрэслівае неабходнасць дзяржавы і грамадства «змыць» таталітарнае мінулае, карупцыю, ксенафобію і патрыярхальныя традыцыі.

Напрыклад, сюжэт дакументальнай саўнд-драмы «Abolition of the Family» заснаваны на інтымным, пражытым і таму эмацыйна спакойным маналогу Нікалеты Есіненку пра яе адносіны з бацькамі, які пачынаецца з хронікі паступовага фізічнага згасання сыходзячай матулі (драматургія і рэжысура – Н. Есінэску разам з артысткамі і артыстамі тэатра, прэм’ера – 2019, Германія). У спектаклі жыццё малдаўскай ЛГБТК+ супольнасці пераплятаецца з тэмай правоў жанчын і феміцыду (у тым ліку  праз гісторыю ромкі Іланы). Адзін з самых запамінальных момантаў – гэта маналог Арцёма Завадоўскага пра лёс гендэрна небінарнай асобы, апошнія словы якога, магчыма, уяўляюць цэнтральную ідэю постсавецкага квір-тэатра: «Я хачу, каб вы ўсе памяталі нас такімі, якімі мы сябе адчуваем».

Яшчэ адзін з маналогаў спектакля – асабістая гісторыя трансгендарнага мужчыны Доя-Раманты Дачытана, які стала працуе з тэатрам «Spălătorie». Як акцёр тэатра і кіно, фатограф, drag-артыст і транс* актывіст, ён з’яўляецца яскравай фігурай на мастацкай сцэне Кішынёва. Яго асабістая місія публічнага прадстаўлення малдаўскіх трансгендарных асоб знайшла сваё адлюстраванне ў галоўных ролях у дакументальна-мастацкіх фільмах «Patru suflete» (на румынскай – «Чатыры душы», рэжысёр – Гена Марашану, 2015) і «Between Two Worlds» (рэжысёрка – Ганна Гурдзіш, у вытворчасці).

Zi Faámelu

Гісторыя гэтай трансгендарнай спявачкі сапраўды ўнікальная. Яе кар’ера пачалася ў 2008 годзе з удзелу ва ўкраінскім тэлевізійнам шоу «Фабрика зірок». Яна выступала пад псеўданімам Барыс Апрэль, бо тады яшчэ не пачала пераход (deadname – Барыс Круглоў), і патрапіла да фінала дзякуючы галасаванню гледачоў. Праз год Барыс Апрэль быў названы самым скандальным артыстам Украіны ў 2009 годзе выніках анлайн-галасавання. На цырымоніі ўручэння прэміі «Кришталевий мікрофон» артыст быў згаданы ў намінацыі «Загадка года».

Zi Faámelu (Украіна)

Zi Faámelu (Украіна)

Пасля пераезду ў ЗША ў 2024 годзе спявачка пачала сваю кар’еру пад псеўданімам Anna April. Наступным этапам яе кар’еры стаў удзел у праграме «Голос країни» на радзіме, дзе яна выкарастала імя Zianja. З 2020 года спывачка прадстаўляецца як Zi Faámelu. Пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну дзяўчына вырашыла пакінуць краіну, што аказалася праблематычным, бо ў пашпарце яе пол заставаўся пазначаным як мужчынскі. Сёння Zi Faámelu жыве ў Германіі як бежанка…

Беларуская drag-сцэна: Vava

У розных нацыянальных кантэкстах і гістарычных перыядах дрэг-сцэна развівалася спантанна, але сам кірунак даволі рана атрымаў распаўсюджванне ў асяроддзі ЛГБТ+, верагодна, у меру глыбінных культурных каранёў мужчынскага сцэнічнага cross-dressing’у.

Vava (Беларусь)

Vava (Беларусь)

Няпросты вопыт нізавога, аўтэнтычнага дрэг-мастацтва ў Мінску канца 1990-х гадоў прадстаўляе творчасць Vav’ы (Эдуард Мішкуцёнак; 1980, Мазыр, БССР – 2019, Масква, РФ). У інтэрв’ю, апублікаваным у часопісе «Forum Lambda» (2001, № 20, с. 37–38) хлопец распавядае аб выпадковых сэксуальных сувязях, алкагольнай залежнасці, а таксама аб конкурсе на лепшы карнавальны касцюм у клубе «Вавілон» з прызавым фондаў у 20 $. Па сутнасці, мастацкім выразам Vav’ы не былі стыль або рэпертуар, а перфармаванне паўсядзённасці мінскай квір-супольнасці свайго часу. Vava ўзгадвае: «Мне знаёмы з Масквы гаварыў, што такое ён бачыў толькі ў нас: танцуючая не на сцэне, а на танцполе drag-queen, не за грошы, проста так». Сёння, праз 24 гады, гэтае інтэрв’ю чытаецца як гістарычны дакумент маргіналізацыі персон транс* спектру.

Малдаўскае dragмастацтва

Надзвычай натхняльнымі аказваюцца сучасныя мастацкія практыкі малдаўскіх артыстак і артыстаў. У 2023 г. у грамадскім цэнтры «Queer Café» у Кішынёве зарадзіўся калектыў «Mamă DRAGă» [https://www.instagram.com/mama.draga/] (на румынскай – гульня слоў, экспрэсіўны вокліч «Мама дарагая!» і «Мама drag’у»). Паспрыяли гэтаму варкшопы грэцкай drag-дзівы Chraja. Грунтуючыся на прынцыпах бодзі-пазітывізму, саюзніцтва, рэпрэзентацыі творчасці жанчын, «Mamă DRAGă» усімі даступнымі ім сродкамі вольна інтэрпрэтуюць стылі drag, vogue, бурлеск ды ствараюць іх сінтэз.

Акцёр і адміністратар Рэспубліканскага тэатра «Luceafărul» (на румынскай – «Рассветная зорка») Павел Ермакоў з 2023 г. выступае ў вобразе Медэі (Medea), закранаючы ў сваіх праграмах тэмы гендэрных стэрэатыпаў, бяспечнага сэксу, ксенафобіі. Павел даўно натхніўся гераіняй трагедыі Еўрыпіда, і яшчэ ў студэнцкія гады атрымаў ад аднакурснікаў мянушку «Медэя». Даследуючы стыль неабарока, модныя кірункі мінулага стагоддзя, біяграфіі зорак «залатой эры» Галівуду ён стварае свае нумары у напрамку «genderfunk-drag» і нясе місію эмпаўрмента для малдаўскага квір-кам’юніці. Паша каментуе створаны вобраз наступным чынам: «Медэя – ні мужчына і ні жанчына, яна прымае абодва пачатку сваёй ідэнтычнасці. Яна не носіць парык, не носіць накладныя грудзі, бо яна прыгожая сама па сабе».

Medea (Малдова)

* * *

У часы краху камуністычных рэжымаў, аднаўлення суверэнітэту краінамі еўрапейскай часткі былога СССР, пабудовы неаліберальных дэмакратычных грамадстваў і ўзнікнення новых аўтакратый эвалюцыя стаўлення грамадства да «іншасці» прайшла складаны шлях, з гуманістычнымі дасягненнямі і перыядамі відавочнага рэгрэсу. Украіна, Беларусь і Малдова застаюцца ў арбіце расійскага ўплыву, з якога яны драматычна спрабуюць вызваліцца на ўзроўні дзяржаў або дэмакратычна арыентаваных грамадзянскіх супольнасцей.

Праз свае каналы «рэжым Пуціна» прапагандуе тэзіс пра штучнасць і знешняе навязванне гендэрнай разнастайнасці (у 2023 годзе дыктатар і ваенны злачынец назваў трансгендэрных людзей «трансформерамі», што азначае фантастычных, выдуманых робатаў). Аднак даволі шырокая і разнастайная прэзентацыя трансгендэрнай культуры і агульна эстэтыкі (улічваючы, што далёка не ўсе магчымыя прыклады ўключаны ў гэты артыкул) нагадвае нам пра непахіснасць гэтых з’яў, карані якіх бяруць пачатак на світанні гісторыі чалавецтва.

Ліка Ярмолава

Ілюстрацыі: Sophie von Essenbeck

Даследаванне праведзена пры падтрымцы «n-ost» e.V. у рамках праекту «History Unit: Reframing Queer Narratives in Media»

***

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну

Глядзіце цікавыя відэа на нашым YouTube-канале