Рэгіянальная прэса і мова варожасці. Маніторынг СМІ ад «Вясны»

время чтения: 2 мин

Інфармацыйна-аналітычная група moloko даследавала друкаваныя СМІ вобласці, якія выходзілі на працягу 2016 года, на прадмет hate–speech. Сайт mspring.online прадстаўляе вынікі гэтага маніторынгу.

Spring96.org

Мы ўсё часцей бачым, як СМІ выкарыстоўваюць негатыўныя маркеры ў дачыненні да розных сацыяльных груп і прадстаўляюць карціну свету, у якой ёсць «вінаватыя» і «дрэнныя». Бедныя, багатыя, ЛГБТК, дармаеды, жанчыны, мужчыны – у любы момант ва ўразлівую групу можа трапіць хто заўгодна.

Як правіла, мова варожасці або hate-speech характэрны для выданняў рэспубліканскага ўзроўню, праблематыка якіх закранае шырокія слаі грамадства. Але ў Рэспубліцы Беларусь ёсць экспертныя супольнасці, якія праводзяць маніторынг такіх выданняў і цалкам паспяхова сігналізуюць аб наяўнасці мовы варожасці ў іх (напрыклад “Журналісты за талерантнасць”).

Калабарацыя былой рэдакцыі анлайн-часопіса milkmag.by і магілёўскіх праваабаронцаў вырашылі зірнуць на праблему ў іншым ракурсе. Рэгіянальныя СМІ часцей за ўсё знаходзяцца далёка ад дыскусійных пытанняў і праблем. Інфармацыйная палітыка раённых і гарадскіх газет мае пазітыўны парадак дня – менавіта таму мы часта чытаем пра новыя пабудаваныя дамы, павелічэнне пенсій, герояў жніва і шмат іншае, пасля чаго жыццё здаецца выдатным.

Але іншым разам трапляецца і мова варожасці. Праблема ў тым, што раённая прэса часцяком з’яўляецца інфармацыйным манапалістам у сваём мястэчку, бо амаль усе дробныя гарады Магілёўскага рэгіёну не маюць незалежнага ад дзяржавы друку. Таму выкарыстанне негатыўных моўных тактык у такіх выпадках для мясцовага насельніцтва мае большы ўплыў, чым у вялікіх гарадах, дзе ёсць, як мы казалі вышэй, экспертныя супольнасці і прэса з альтэрнатыўнай інфармацыйнай палітыкай.

↔Как писать, чтобы избежать языка вражды. Советы журналистам

Мы даследавалі больш за 20 друкаваных выданняў Магілёўскага рэгіёну, якія выходзілі ў 2016 годзе, каб выявіць hate-speech. У асноўным ён носіць адрывісты і непастаянны характар. Мы дапускаем, што выклікана гэта не свядомай спробай рэдакцый таргетаваць ўразлівыя групы пры дапамозе маргінальных цэтлікаў, а памылкай у самім падыходзе і адсутнасці цэнтралізаванай агульнарэспубліканскай палітыкі ў сферы СМІ, якая была б накіравана на збавенне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ад прыкмет мовы варожасці і наступнае прадухіленне канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных груп.

Дадзены агляд з’яўляецца, па сутнасці, папярэдняй працай перад больш дэталёвым і падрабязным аналізам магілёўскіх СМІ і электронных крыніц інфармацыі, чые матэрыялы выходзілі ў 2017 годзе. У дадзены момант даследчая група рыхтуе паквартальны маніторынг рэгіянальных масмедыя за студзень-сакавік і красавік-чэрвень 2017 года. Таксама выйдуць агляды за ліпень-верасень і кастрычнік-снежань. Акрамя таго, будзе дзве паўгадавых справаздачы і адна глабальная гадавая (яе выхад намечаны на зіму 2018 года).

Асобную ўдзячнасць мы хочам выказаць праваабаронцам Аляксею Колчыну і Анастасіі Лойка.

Файлы