ТРАНСФАРМАЦЫЯ – фемінісцкі «дрэг»-варштат. Пакінь свой гендар / свае гендары ля дзвярэй!

время чтения: < 1 мин

ТРАНСФАРМАЦЫЯ — гэта фемінісцкі «дрэг» майстар-клас, які даследуе розныя спосабы зносін з нашым целам і паводзінамі.

Паняцце «дрэг» у гендэрна бінарным сэнсе часцей за ўсё выкарыстоўваецца датычна забаўляльнай індустрыі з «дрэг»-каралевамі і «дрэг»-каралямі, калі артысты пераўвасабляюцца і пераапранаюцца ў вопратку супрацьлеглага біялагічнага полу (мужчына>жанчына або жанчына>мужчына ).

Варштат ТРАНСФАРМАЦЫЯ – нашмат больш прасунуты і важны, чым забава! «Дрэг» дапамагае нам выйсці за межы ўсталяваных нормаў і кінуць выклік нашай біялогіі ды жаданням. «Дрэг» — надзвычай магутная прылада для процідзеяння цыс-сексізму і патрыярхату.

ТРАНСФАРМАЦЫЯ – фемінісцкі «дрэг»-варштат. Пакінь свой гендар / свае гендары ля дзвярэй!

У варштатах ТРАНСФАРМАЦЫЯ могуць браць як акторы-пачаткоўцы, гэтак і мэтры сцэны. Вядоўцы варштатаў ствараюць гульнявую феміністычную атмасферу, выкарыстоўваючы прыёмы акцёрскага майстэрства, свядомую працу з целам, «дрэг»-класы і практыкаванні па стварэнні групавой дынамікі.

ТРАНСФАРМАЦЫЯ – фемінісцкі «дрэг»-варштат. Пакінь свой гендар / свае гендары ля дзвярэй!

Варштат ТРАНСФАРМАЦЫЯ быў заснаваны ў 2007 годзе Зафірай Врба, Томашам Вудскі, Сігне Родэ, Матсам Росмаркам, Ласэ Лонгстрёмам і Бэцінай Гётэ. Калектыў правёў шматлікія семінары ў Швецыі, Даніі і Ізраілі/Палестыне. Некаторыя з іх адбыліся ў Музеі сусветнай культуры ў Гётэборгу, Гётэборгскім універсітэце, Alternativa politirveckan Visby, Rum för barn у Стакгольме, на Капенгагенскім квір-фестывалі, уСалоне Мазал у Тэль-Авіве і Цэнтры Дайла ў Ерусаліме.

 

Также по теме: Анатомія пажадлівасці