Досвед Пашы Джэжоры: лячэнне, бальніца і псіхатраўма

Досвед Пашы Джэжоры: лячэнне, бальніца і псіхатраўма

время чтения: 2 мин

Паша Джэжора — квір-актывістка і рэжысёрка — нарадзілася ў 2004 годзе ў Бярозе. Ва ўзросце васьмі год у яе ў першыню праявіўся ментальны разлад — астэнічны неўроз. Менавіта такі дыягназ паставіў тады неўролаг. З цягам часу сітуацыя абвастралася, і, калі Пашы было 14, яе бацькі вырашылі звярнуцца ў псіхіятрычны шпіталь. Нягледзячы на рэпутацыю «лепшай клінікі ў краіне», псіхіятрычнае аддзяленне, куды трапіла Паша, толькі пагоршыла яе стан, да якога дадалося посттраўматычнае стрэсавае расстройства. «ІншыЯ» пагаварылі з Пашай пра наступствы той шпіталізацыі, псіхатэрапію і тое, чаму важна пільна абіраць псіхіятр_ынь і псіхатэрапеўта_к.

Пачатак захворвання. Дыягназ

«Мае бацькі доўгі час не звярталіся па медычную дапамогу для мяне: лічылі, што гэта сорам, што ўсе даведаюцца і будуць іх ганьбіць»

Гэта дастаткова іранічна, бо ў мяне спадчынны неўроз: у маці — звязаны з паранояй, а ў бабулі — з пераўзбудлівасцю.

У мяне неўроз пачаў праяўляцца, калі мне было восем. Мне тады пачало моцна балець сэрца, і мяне павялі абследавацца да лекара. Ён сказаў, што ў мяне праблемы са шчытападобнай залозай, з сэрцам і што ў мяне астэнічны неўроз*. Бацькі гэта праігнаравалі.

* Асноўная скарга пры астэнічным неўрозе, як гэта апісана ў Міжнароднай класіфікацыі хвароб 10 перагляду (пад кодам F48.0 — неўрастэнія), — гэта падвышаная стамляльнасць пасля разумовай нагрузкі: знясіленне, рассеянасць, цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі.

Пры іншым варыянце гэтага расстройства дамінуе фізічная слабасць, боль у цягліцах і немагчымасць расслабіцца нават пасля мінімальнай фізічнай актыўнасці.

Абодва тыпы суправаджаюцца непрыемнымі фізічнымі адчуваннямі, галавакружэннем, напружаным галаўным болем і агульным адчуваннем нестабільнасці. Акрамя таго, характэрныя раздражняльнасць, страта здольнасці атрымліваць радасць і лёгка выяўленыя сімптомы дэпрэсіі і трывогі.

У МКХ-11 (апублікаваная ў 2018-м, набыла моц у 2022-м) дыягназ «неўрастэнія» цалкам выключаны. Сучасная медыцына лічыць, што межы дыягназу ў МКХ-10 былі занадта размытыя: складана было адрозніць неўрастэнію ад дэпрэсіі, генералізаванага трывожнага расстройства або сіндрому хранічнай стомленасці.

З часам рабілася ўсё горш і горш. Я тады прафесійна займалася конным спортам і пачала задыхацца на кані, страчваць прытомнасць. У мяне банальна не атрымлівалася трымаць цягліцы ў тонусе. Усё стала вельмі дрэнна, калі мне было 11 год: тады ў мяне цалкам прапалі ўсе эмоцыі.

Чытаць увесь матэрыял

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале