Как квир-людям обрести уверенность на собеседовании

Электронны бюлетэнь: ЛГБТК+ у Беларусі 09-10.2025

время чтения: < 1 мин

У перыяд з верасня па кастрычнік 2025 года ЛГБТК+ людзі ў Беларусі жылі ў атмасферы суцэльнай запалоханасці і набліжэння катастрофы праз тое, што ўлады ўхвалілі заканадаўчыя акты, якія даюць кард-бланш прадстаўнікам сілавых структураў на рэпрэсіі ў дачыненні ЛГБТК+ людзей толькі за тое, кім яны ёсць.

Беларусь у цяперашні час з’яўляецца адной з найменш спрыяльных краін для ЛГБТК+ у Еўропе. Яна займае 44-е месца ў рэйтынгу ILGA-Europe за 2025 год паміж Грузіяй і Арменіяй. Яшчэ горшае становішча для еўрапейскіх квір-супольнасцяў толькі ў Турцыі, Азербайджане і Расіі.

Адмоўны трэнд назіраецца з 2019 года (15,82% правоў ЛГБТК-супольнасці забяспечваліся ў 2019 годзе проці 10,16% правоў, якія забяспечваліся ў 2025 годзе).

Прыўладны рэжым не толькі ігнаруе правы ЛГБТК+ супольнасці. Ён таксама актыўна змагаецца з самім яе існаваннем. Аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае дыскрымінацыю і стыгматызацыю ў дачыненні да ЛГБТК+ людзей як інструмент для ўмацавання і захавання сваёй неабмежаванай палітычнай улады ў краіне.

 

Чытаць Электронны бюлетэнь